Крымінальную справу супраць Ігара Казмерчака спынілі
23 ліпеня 2021
Рэдактар незалежнага сайта orsha.eu быў падазраваным у крымінальнай справе паводле арт. 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).
У межах справы 8 ліпеня ў Ігара Казмерчака правялі ператрус, забралі аргтэхніку, а яго самога змясцілі на 72 гадзіны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Пра тое, што справа спыненая, актывіст даведаўся з ліста, дасланага з міліцыі. Такі самы ліст атрымалі рэгіянальны актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака і, верагодна, аршанец Раман, з якім Ігар пазнаёміўся ў ІЧУ падчас трохсуткавага зняволення.
Усе трое былі затрыманыя ў межах адной і той самай справы і правялі за кратамі па 72 гадзіны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
7 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Ігара Карнея
04.06.2024
У Баранавічах старшыня гарвыканкама зладзіў прэс-канферэнцыю для мясцовых блогераў
21.12.2023
Польскія СМІ: карэспандэнты «Белсату» не атрымліваюць рэгулярныя заробкі
03.09.2024
Палітвязню Дзянісу Івашыну ўжо год не могуць даслаць перадачу з вітамінамі
16.10.2023