• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговы штраф журналісту — 870 рублёў штрафу за фельетон, які выдалілі з Youtube

    4 жніўня ў Докшыцкім раённым судзе адбыўся разгляд чарговай судовай справы журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача. Журналіста ізноў абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ — у супрацы з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі беларускага МЗС. Адміністрацыйны працэс праходзіў без прысутнасці Змітра, бо ён зараз знаходзіцца за мяжой. На судзе прысутнічаў толькі адзін сведка — блогер і краязнаўца з Докшыцкага раёна Кастусь Шыталь.

    Суддзя Дзяніс Корсак у выніку палічыў Змітра Лупача вінаватым паводле арт. 23.5 КаАП і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь (870 рублёў).

    Заўважым, што сёлета ў траўні падобную адміністрацыйную справу ў дачыненні Лупача суддзя Корсак спыніў за недаказанасцю віны. Але пасля яго рашэнне апратэставаў Віцебскі абласны суд, і журналіста ўсё ж пакаралі штрафам.

    Паводле Кастуся Шыталя, суд доўжыўся каля 25 хвілін, і ён быў там адзіным прысутным. Падставай для судовай справы стаў чарговы фельетон Змітра Лупача пад назвай “Дуб, які ўсіх перастаяў”, які быў выкладзены на YouTube тэлеканала “Белсат”. Як кажа Кастусь,  тэлеканал выдаліў пасля гэты відэаролік з‑за невялікай колькасці праглядаў. Але тым не менш міліцыянты паспелі яго запісаць на дыск, каб прадаставіць у якасці доказу ў суд.

    Нагадаем, сёлета адбылося ўжо дзевяць адміністрацыйных судовых працэсаў у дачыненні журналіста-фрылансера Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, падчас якіх яго каралі штрафамі. Апошнім часам яму прызначалі па 30 базавых — гэта самы вялікі памер штрафу, які зараз магчымы паводле артыкула 23.5 КаАП.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці