Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачванне
19 верасня 2021
Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне.Па якіх менавіта артыкулах — невядома. А таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Ён за кратамі ўжо 191 дзень.
Згодна з дакументам, які даслаў начальнік следчага аддзела УКДБ жонцы палітвязня на яе пісьмовы зварот, 2 верасня Дзянісу Івашыну прад’яўленыя два новых абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны да 8 месяцаў 28 дзён.
На сёння Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 191 дзень.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Выйшлі на волю былы журналіст БТ Дзмітрый Лукша і яго жонка Паліна Палавінка
23.08.2024
Бондарава заявіла, што выйграла суд у прадзюсера папулярных блогераў
08.08.2024
Кантэнт сацсетак аналітыка Сяргея Чалага абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй
23.02.2024
16 лістапада ў Мінску пачалі судзіць журналістку Вольгу Радзівонаву
16.11.2024