• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект «Празрыстыя сьцены»: фатографы з розных краінаў заклікалі беларусаў перадаць фотапрывітаньне палітвязьням

    Цяпер у турмы і СІЗА можна адправіць паштоўкі з фатаздымкамі прафэсійных фатографаў з розных краінаў сьвету, якія падзяліліся сваімі працамі і расказалі пра гісторыю здымкаў.

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатограф Eli­na Brotherus, Фінляндыя

    Праект «Празрыстыя сьцены» нарадзіўся ў супрацоўніцтве праекту Politzek.me з калектывам мастакоў Vol­ny Kalek­tyu. Ён уключае ў сябе працы больш як 30 фатографаў з 20 краінаў сьвету — ад Нігерыі да Канады — і ўяўляе сабой паштоўкі з фатаздымкамі, якія можна раздрукаваць і самому адправіць аднаму з палітвязьняў.

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатограф Алек Сот, ЗША

    Фатографы абралі са свайго архіву фатаздымкі, якія, на іх думку, могуць падтрымаць людзей у турме. На іх можна пабачыць выявы прыроды, штодзённага жыцьця, жывёлаў, прастораў і іншых сюжэтаў і тэмаў, якіх, па словах саміх палітвязьняў, у камэрах вельмі не хапае. На кожнай паштоўцы ёсьць камэнтар фатографа пра тое, што намалявана на здымку: абставіны, успаміны або пачуцьці, зьвязаныя з гэтым кадрам.

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатограф Каміл Сіман (Camille Sea­man), Ірляндыя

    Макеты паштовак можна спампаваць на сайце Politzek.me у разьдзеле «Зрабі сам». Макет памерам 20×15 см трэба раздрукаваць у колеры на шчыльнай паперы (на ліст А4 зьмяшчаецца 2 паштоўкі), скласьці папалам, падпісаць, укласьці ў канвэрт і адправіць адрасату.

    Натхненьнем для праекту стаў ліст заснавальніцы «Прэс-клюбу» Юліі Слуцкай: «Напішу пра тое, чаго мне вельмі не хапае. І гэта не аб відавочных рэчах. Напрыклад, няма магчымасьці паглядзець удалячынь і ўбачыць гарызонт. Перада мной увесь час сьцены-асобы-нары. Трохі ратуюць фатаздымкі — я ўвесь час іх разглядаю».

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатограф Jef Boni­fa­ci­no, Францыя

    Што кажуць фатографы, якія паўдзельнічалі ў праекце

    «Калі ласка, перадайце людзям, якія цяпер у турме, каб яны не здаваліся і трымалі галаву высока; што іх барацьба важная, як і ўсякая барацьба за свабоду і годнасьць. Я зычу ім цярплівасьці і хачу, каб яны ведалі, што пасьля гэтых кратаў ёсьць жыцьцё, а іх зьняволеньне — гэта толькі часовыя цяжкасьці», — Oscar B. Castil­lo.

    «Я ўсім сэрцам і думкамі з вашым народам і вельмі вам спачуваю. Спадзяюся, што ўсё гэта хутка скончыцца на вашую карысьць, і я ўпэўнены, што ўсё будзе добра!» — Georgs Avetis­jans.

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатограф Dina Ogano­va, Грузія

    «Я вельмі падтрымліваю вашую барацьбу за сапраўдную свабоду і незалежнасьць, і я ўпэўненая, што ў вас гэта будзе вельмі хутка. Не спыняйцеся і рабіце ўсё магчымае, бо гэта вашая краіна. На зямлі не павінна быць месца дыктатуры», — Dina Ogano­va.

    «Я з Масквы, але чамусьці Беларусь заўсёды была мне блізкая. Я добра памятаю жахлівы разгон Плошчы і чорныя сьпісы, якія ўдарылі па маіх сябрах-музыках, памятаю ціск на калегаў-журналістаў і як палілі альбомы з фатаздымкамі на мяжы. І хоць ніякіх ілюзіяў у мяне не было і тады, такога ўзроўню рэпрэсіяў, як цяпер, я не чакаў. Як журналіст я магу падтрымаць ахвяраў гэтых рэпрэсіяў, называючы рэчы сваімі імёнамі. Як фатограф — перадаўшы паштоўку з гэтым кадрам у камэры», — Яўген Фельдман.

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатограф Яўген Фельдман, Расея

    Адзін з фатаздымкаў праекту. Фатографы Lena Dobrowol­s­ka & Teo Ormond-Skeap­ing, Польшча і Вялікая Брытанія

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці