• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook мяняе назву, каб адпавядаць новаму праекту, якія мае карані ў фантастычным рамане

    Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.

    Пры гэтым карпарацыйная структура кампаніі ня зьменіцца. Паводле Цукербэрга, якога цытуе Reuters, зьмена назвы адлюстроўвае фокус кампаніі на стварэньні «мэтасьвету» — meta­verse.

    Гэты тэрмін зьявіўся ў рамане-антыўтопіі Ніла Стывэнсана Snow Crash (Сьнежная лавіна). Ён мае на ўвазе агульнае віртуальнае асяродзьдзе, да якога будуць мець доступ людзі з дапамогай розных тэхнічных прыладаў.

    Пры гэтым назва сацыяльнай сеткі застанецца нязьменнай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці