Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць на распальванне варожасці
29 кастрычніка 2021
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Тэксты філосафа Уладзіміра Мацкевіча правяраюць "на прыкметы распальвання варожасці". Верагодна, гэта азначае, што артыкул абвінавачання хочуць перакваліфікаваць.
Тэксты і выказванні філосафа Уладзіміра Мацкевіча адпраўленыя на экспертызу для «выяўлення прыкмет, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці», паведамляе тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».
Філосафа і метадолага, грамадскага дзеяча Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года, супрацоўнікі КДБ правялі вобшукі ў яго дома па падазрэнні ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушылі грамадскі парадак (артыкул 342 КК).
Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Мацкевіча палітвязнем.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні
27.11.2023
«Вінаградава ў ШІЗА не зламалі». Вольскі запусціў хвалю салідарнасці з Паўлам Вінаградавым
21.11.2023
«СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў
25.01.2024
Журналіст Ігар Карней у калоніі працуе на пілараме
17.07.2024