• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі заблакаваны доступ да рэгіянальных сайтаў

    У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў "Народныя навіны Віцебска" і "Флагшток".

    Першыя скаргі ад чытачоў аб немагчымасці адкрыць сайт «Народныя навіны Віцебска» з’явіліся днём 29 кастрычніка. Яны паступалі ад карыстальнікаў «Белтэлекама», пазней «Народныя навіны Віцебска» сталі недаступнымі і ў іншых беларускіх правайдэраў.

    Заблакаваны таксама доступ да сайта «Флагшток». Гэта рэгіянальны сайт, які піша пра навіны Гомеля і Гомельскай вобласці. Але сайт адкрываецца з‑за мяжы і праз VPN.

    Замест названых сайтаў у наведвальнікаў з Беларусі адкрываецца «заглушка» з тэкстам аб тым, што доступ да інфармацыйных  рэсурсаў абмежаваны на падставе рашэння Мінінфарма.

    Сайт «Народныя навіны Віцебска» працуе больш за 15 гадоў: яго стварыла група віцебскіх журналістаў у 2006 годзе.  Сайту «Флагшток» толькі некалькі год, гэта малады медыяпраект.

    У кастрычніку былі заблакаваныя ў Беларусі сайты Telegraf.by, газеты «Новы час», расейскіх медыя «Reg­num» і «Настоящее время», нямецкага «Deutsche Welle».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці