• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стартаваў збор грошай на аўдыёальбом дзіцячых вершаў палітвязьня Андрэя Скурко

    Вядомы журналіст, паэт і музыка Андрэй Скурко ад ліпеня за кратамі разам з галоўным рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам.

    У турме Андрэй Скурко адчувае праблемы са здароўем, бо мае цукровы дыябэт. Аднак не спыняе пісаць вершы, пераважна дзіцячыя. Плятформа getdonate.org пачала збор грошай на дапамогу 1,5‑гадоваму сыну палітвязьня і на выданьне аўдыёальбома вершаў Скурко.

    43-гадовы Скурко з‑за кратаў дасылае сыну Тамашу малюнкі і вершыкі.

    З дапамогай каманды беларускага дзіцячага ютуб-каналу «Бэйбус» і народных артыстаў Беларусі вершы Андрэя Скурко набудуць гукавое суправаджэньне — стануць самастойнымі творамі для слуханьня. Таксама іх аздобяць малюнкамі.

    Агулам на стварэньне аўдыёальбома вершаў Скурко і на дапамогу ягонаму малому сыну патрабуецца 4000 эўра. Ахвяраваць можна любую суму.

    Андрэй Скурко — кіраўнік аддзелу рэклямы і маркетынгу «Нашай нівы». У 2006–2017 гадах быў галоўным рэдактарам выданьня. Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 году. Пазьней яму і галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу выставілі абвінавачаньні паводле ч. 2 арт. 216 КК (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу).

    Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшканьня была па тарыфах для фізычных асобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных. Праваабаронцы лічаць абвінавачаньне палітычна матываваным, ускосна пра гэта сьведчыць і тое, што дзяржаўнае прадпрыемства па аказаньні камунальных паслуг нават не зьвярталася да рэдакцыі з прэтэнзіямі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці