• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» вылучылі БАЖ на Press Freedom Awards-2021

    «Рэпарцёры без межаў» прадставілі намінантаў на прэмію RSF Press Freedom Awards 2021 года, якая будзе ўручана 18 лістапада.

    Журналісты і СМІ з 11 краін намінаваны на ўзнагароды ў трох катэгорыях — журналісцкая мужнасць, уплыў і незалежнасць.

    У ліку 12 кандыдатаў — шэсць журналістаў, шэсць СМІ і журналісцкіх арганізацый. У іх лік уваходзяць спецыялісты па журналісцкіх расследаваннях у краінах, дзе права на інфармацыю рэзка абмежавана або знаходзіцца пад пагрозай —  Беларусь, Кітай, Бразілія, Турцыя і Паўночная Ірландыя (Вялікабрытанія).

    Пра гэта паведамляе сайт арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

    Беларуская асацыяцыя журналістаў, заснаваная ў 1995 годзе для падтрымкі незалежнай журналістыкі, адыграла ключавую ролю ў дакументаванні беспрэцэдэнтнага ўзроўню нападаў і арыштаў на журналістаў у Беларусі пасля спрэчных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. БАЖ старанна зафіксаваў усе формы пераследу журналістаў і незалежных СМІ, у тым ліку ператрусы, цэнзуру, гвалт і турэмнае зняволенне, якія няўхільна ўзмацняліся на працягу 2020–2021 гадоў. Праца БАЖ дапамагла беларускім грамадзянам, міжнародным няўрадавым арганізацыям і замежным урадам звярнуць увагу на сур’ёзнасць сітуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі.

    З 1992 года прэмія Press Free­dom Awards «Рэпарцёраў без межаў» заахвочвае, падтрымлівае і адзначае працу журналістаў і медыя, якія ўносяць прыкметны ўнёсак у абарону або прасоўванне свабоды СМІ ва ўсім свеце. Гэты прыз атрымалі больш за 50 мужчын, жанчын, арганізацый медыя і НДА, якія падзяляюць прыхільнасць да свабоды прэсы.

    «Спіс намінантаў на Прэмію 2021 года адлюстроўвае праблемы, з якімі сутыкаюцца журналісты і сродкі масавай інфармацыі, якія вядуць агульную барацьбу за свабоду інфармацыі», — адзначыў генеральны сакратар RSF Крыстаф Дэлуар.

    Журы 29‑й прэміі RSF Press Free­dom Awards пад старшынствам прэзідэнта RSF П’ера Хаскі складаецца з аўтарытэтных журналістаў і абаронцаў свабоды слова з усяго свету.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці