• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве «Прэс-клюб» адкрыў прастору для беларускіх журналістаў

    9 лістапада ў Варшаве прайшло адкрыцьцё мэдыя-хабу — прасторы для беларускіх журналістаў. Тут яны могуць працаваць, ладзіць мерапрыемствы і сустрэчы.

    Арганізатарам мэдыя-хабу стаў беларускі «Прэс-клюб». Упершыню пасьля пачатку пандэміі каранавірусу, перасьледу кіраўнікоў і супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» прайшла офлайн-лекцыя філёзафа, прафэсара ЭГУ Тацьцяны Шчытцовай на тэму беларускай рэвалюцыі, незалежных СМІ і іх ролі ў актуальнай інфармацыйным парадку дня.

    Кіраўніца міжнародных праектаў «Прэс-клюбу» Натальля Белікава расказала Свабодзе, што гэта другі хаб для беларускіх журналістаў на тэрыторыі Польшчы. Першы быў адкрыты ў Беластоку.

    «Гэта цяпер сталая рэзыдэнцыя „Прэс-клюбу“. Увесь мандат, які быў у Менску — мы плянуем працягваць тут, у тым ліку, як сёньня правялі першую офлайн-лекцыю. Уся наша дзейнасьць, як і раней, будзе накіравана на разьвіцьцё беларускіх мэдыя. Тут будзе рэзыдэнцыя і праекту medi­aiq. by, які выкрывае прапагандысцкія міты і дбае пра захаваньне журналісцкіх стандартаў. Нягледзячы на тое, што незалежныя СМІ ў Беларусі закрываюць, мы працягваем маніторынг СМІ і будзем рабіць маніторынг тэлеграм-каналаў. Гэта для разуменьня — каму можна давяраць, каму не», — патлумачыла Белікава.

    Яна дадала, што хаб дае магчымасьць працаваць у цішыні ці зладзіць сустрэчы, таксама — з аднадумцамі, чаго вельмі не хапае ў час пандэміі і вымушанай эміграцыі журналістаў.

    «У нашых плянах — мэдыя-інкубатары, адукацыйныя мерапрыемствы, трэнінгі для медыя-спэцыялістаў, каб яны асвоілі новыя кампэтэнцыі», — зазначыла кіраўніца праектаў.

    У плянах «Прэс-клюбу» таксама — адкрыць прастору для беларускіх журналістаў у Кіеве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці