На мяжы зь Беларусьсю польская паліцыя затрымала расейскіх журналістаў
15 лістапада 2021
Паліцыя Падляскага ваяводзтва паведаміла пра затрыманьне ў мястэчку Горны Ўснар на мяжы зь Беларусьсю дваіх журналістаў расейскага тэлеканалу Russia Today, які працуе ў Францыі.
Яны знаходзіліся ў зоне надзвычайнага становішча, уведзенага ўладамі Польшчы ў сувязі зь міграцыйным крызісам.
У гэты момант паліцыянты працуюць з затрыманымі.
Ад 8 лістапада на беларуска-польскай мяжы трывае новы этап міграцыйнага крызісу: буйная група мігрантаў з Блізкага Ўсходу начуе побач з агароджай з калючага дроту, якая адддзяляе Беларусь ад Польшчы.
За мінулы дзень польскія службы зафіксавалі 118 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь беларускага боку, 39 іншаземцам загадалі пакінуць краіну, паведамляе памежная службы Польшчы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Изменения для рекламного рынка: в Беларуси запретили выдавать выигрыши «террористам» из списка КГБ
26.01.2024
Артыкулы нямецкай газеты Die Tageszeitung у Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі»
28.03.2024
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
23.01.2024
Вядомага спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэміскай дзейнасці»
25.09.2023