• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду

    Міліцыя забірае ў яго беларускія кнігі, якія ён распаўсюджваў каля так званага «сіняга дому».

    У райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну найстарэйшаму віцебскаму апазіцыянеру паведамілі, што будуць правяраць выданні на “экстрэмізм”. Затрыманне адбылося каля поўдня ў цэнтры Віцебску каля дома №28 па вуліцы Леніна. На тым самым месцы, куды распаўсюднік беларускага друку прыходзіць штодня, піша Радыё Рацыя.

    На думку Барыса Хамайды, усё робіцца дзеля таго, каб ён не выходзіў да людзей і не прапагандаваў беларушчыну:

    — Напачатку забіралі сімволіку, бел-чырвона-белы парасон. І нарэшце я дачакаўся: забіраюць беларускамоўную літаратуру. Кажуць, што ў ёй нібыта ёсць фашыстоўская сімволіка, і кнігі забіраюць для вывучэння. Я пытаюся, ці доўга будуць вывучаць. Адказваюць, што будзе нейкая экспертыза, можа, месяц, можа, паўгода, можа, год.

     Барыс Хамайда і яго “выспа свабоды” ў цэнтры Віцебску даўно сталі гарадской славутасцю. Апазіцыянер пачаў выходзіць на гэтае месца яшчэ напрыканцы 1980‑х гадоў, даўней тут ладзіліся пікеты, тут можна было набыць незалежную прэсу. “Працоўнае месца” распаўсюдніка аздабляў бел-чырвона-белы парасон і вышыванкі. Усё гэта было канфіскавана цягам апошняга году. Але Барыс Хамайда кажа, што не пакіне гэтае месца, нават калі ў яго канфіскуюць усё да рэшты: ён будзе прыходзіць сюды з раскладным крэслам і проста размаўляць з людзьмі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці