• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вобшукі ў Крычаве і Магілёве

    Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследванняў КДК прыйшлі 1 снежня з вобшукамі да праваабаронцы Барыса Бухеля ў Магілёве і да журналіста Сяргея Няроўнага ў Крычаве.

    Пра тое, што ў кватэры крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага з самай раніцы праходзіць вобшук, “Магілёўскаму рэгіёну” паведаміў адзін з блізкіх сяброў журналіста. Пазней высветлілася, што вобшук быў таксама праведзены і ў доме маці Няроўнага.

    Пасля вобшука журналіста дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Як патлумачыў сам Няроўны карэспандэнту “МР”, з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні, таму нейкія падрабязнасці ён распавесці не можа.

    Па словах журналіста, падчас вобшуку супрацоўнікі праваахоўных органаў праверылі яго камп’ютар, але не знайшлі там нічога крымінальнага. Забралі з яго кватэры толькі некалькі электронных носьбітаў інфармацыі, пару нататнікаў і некалькі старых паперак.

    У доме маці Сяргея Няроўнага супрацоўнікі ДФР наогул не знайшлі рэчаў, якія б маглі іх зацікавіць.

    Таксама раніцай 1 снежня супрацоўнікі УДФР КДК правялі чарговы вобшук у кватэры праваабаронцы Барыса Бухеля ў Магілёве, пасля чаго яго забралі на допыт. Праваахоўнікі праверылі камп’ютары і тэлефон праваабаронцы, не знайшлі нічога цікавага для сябе, і іх павярнулі.

    Барыс Бухель паведаміў карэспандэнту “МР”, што яго дапыталі ў межах крымінальнай справы. Праваабаронца знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні і не мае права даваць нейкую інфармацыю аб акалічнасцях справы.

    Па інфармацыі “МР”, сёння раніцай супрацоўнікі УДФР КДК па Магілёўскай вобласці прыходзілі да журналісткі з абласнога цэнтра Валерыі Лепешавай. Пасля допыту яе адпусцілі.

    Праваабаронцы паведамляюць, што 1 снежня вобшукі ў грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў прайшлі па ўсёй Беларусі.

    Іван Багдановіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці