• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Глыбокім следчыя апыталі журналістку Таццяну Смоткіну па справе пра абразу Лукашэнкі

    У Глыбокім 2 снежня супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі да журналісткі Таццяны Смоткінай. Следчы Іванькоў цікавіўся ў яе, дзе знаходзіцца яе муж, а пасля апытаў журналістку. Нагодай для візіту, паводле следчага, стала крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі — нібыта хтосьці на дзвярах іх шматкватэрнага дома год таму размясціў улёткі з тэкстам абразлівага зместу наконт кіраўніка краіны.

    Як зазначае журналістка, яна ніколі іх не бачыла і сумняецца, ці сапраўды яны там былі налепленыя. Калі яна запыталася ў следчага, якім чынам яе муж мае да гэтага нейкае дачыненне, бо яго ўжо амаль год няма дома, ён працуе за мяжой, сілавік адказаў, што яны наведваюць усіх, хто калісьці быў на акцыях.

    Таццяна Смоткіна патэлефанавала сваім знаёмым глыбоцкім актывістам, аказалася, што СК нікога больш не наведваў. Але яна чула, як тэлефанаваў непасрэдны начальнік следчага Іванькова і ўказваў па тэлефоне, якія адрасы яшчэ трэба наведаць. Як удалося пачуць, яны збіраліся наведаць яшчэ некалькі кватэр у тым раёне, дзе жыве журналістка разам з сям’ёй.

    Паводле слоў журналісткі, 1 снежня Следчы камітэт праводзіў ператрус і прывозіў на допыт у Глыбокае аднаго з пастаўскіх актывістаў.

    Як ёй яшчэ ўдалося даведацца, сілавікі збіраюцца яшчэ не раз турбаваць тых, хто выходзіў на акцыі. Але ж, па падліках, такіх у Глыбокім было каля 3 000 чалавек, калі не больш.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці