• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цырымонія абвяшчэння пераможцаў «Вольнага слова» 10 снежня, 12:30 АНЛАЙН ТУТ

    Нягледзячы на рэпрэсіі і пераслед, Беларуская асацыяцыя журналістаў застаецца вернай традыцыям і 10 снежня абвесціць вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова».

    Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова» адбудзецца 10 снежня — у Сусветны дзень правоў чалавека. Імпрэза распачнецца анлайн а 12:30 па мінскім часе. 

    Больш за дзесяць гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў называе лепшыя працы калег па пяці намінацыях конкурсу: «Інфармацыя», «Аналітыка», «Мастацкая публіцыстыка», «Журналісцкае расследаванне» і «Дэбют». Сёлета журы ізноў абярэ пераможцаў ва ўсіх пяці намінацыях з ліку канкурсантаў, якія даслалі свае творчыя працы за 2020 год.

    А таксама 23 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з галоўнымі рэдактарамі і прадстаўнікамі беларускіх медыя зладзіць падвядзенне вынікаў года ў медыя. Мерапрыемтсва ў Zoom і YouTube звяжа многія краіны, дзе цяпер працуюць беларускія калегі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці