• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акторы агучылі дзіцячыя вершы Андрэя Скурко, якія ён за кратамі напісаў для сына. Атрымалася аўдыёкніга

    Беларуская рада культуры анансавала першую частку аўдыёкнігі вершаў паэта, рэдактара і палітвязьня Андрэя Скурко.

    «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» — так называецца аўдыёкніга вершаў Андрэя Скурко. Вясёлыя вершы для добрых дзетак, напісаныя далёка, — з анатацыі да аўдыёкнігі паэта-палітвязьня.

    Прэзэнтацыя аўдыёкнігі прызначаная на 19.00 23 сьнежня.

    Андрэй Скурко піша за кратамі для свайго маленькага сына Тамашыка.

    Турэмныя вершы Андрэя Скурко загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосьцік і Аляксандра Падабеда, актораў Ірыны Якавец і Арсеня Гардзіенкі. Усяго аўдыёкніга зьмяшчае 55 твораў, 10 зь якіх прэзэнтуюць 23 сьнежня. Пра падзею ўжо ведаюць у сям’і Андрэя Скурко.

    «Нарэшце нешта сьветлае. У чацьвер выходзіць першая частка Андрэевай аўдыёкніжкі! Большасьць вершыкаў ён напісаў у турме. Вы гарантавана будзеце ўсьміхацца», — напісала на сваёй старонцы ў Face­book жонка палітвязьня Паўліна Скурко.

    Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 году разам з рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам. Перш быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
    Далей затрыманьне працягнулі ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня).

    12 ліпеня 2021 году Андрэя Скурко прызналі палітвязьнем. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці