• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт “Витебский курьер news” заблакаваны “за экстрэмізм”

    Інтэрнет-рэсурс vkurier.info быў створаны рэдакцыйным калектывам некалькі год таму як альтэрнатыва электроннаму выданню vkurier.by, якое  былая віцебская актывістка Вольга Карач прадала мінскаму прадпрымальніку Аляксею Шаблоўскаму.

    Такім чынам, у абласным цэнтры паралельна існавалі два сайты з падобнымі назвамі: “Витебский курьер” і  “Витебский курьер news”.

    “Витебский курьер”, які мае больш даўнюю гісторыю і калісьці выдаваўся ў папяровай  версіі, трапіў пад ціск першым. Яшчэ паўтара гады таму Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта  vkurier.by на той падставе, што там, паводле ведамства, публікаваліся матэрыялы, якія “шкодзяць грамадскім інтарэсам”.

    Цяпер пад блакіроўку трапіў і сайт vkurier.info. Пастанову пра абмежаванне карыстальніцкага доступу вынес пракурор Віцебскай вобласці, пра гэта 21 снежня паведаміла служба інфармацыі пракуратуры. Паводле высноў пракурора, у дзейнасці рэсурса заўважаныя парушэнні законаў Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” і “ Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”. У прыватнасці, пракуратура заўважыла “факты публікацыі інтэрнет-сайтам інфармацыі, якая псуе дзелавую рэпутацыю і дыскрэдытуе дзяржаўныя органы і пасадовых асоб, а таксама факты публікацыі звестак, што здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”.

    Апрача гэтага, медыя нібыта фармавала недавер да органаў дзяржаўнага кіравання, судовых органаў і органаў аховы правапарадку, а таксама прапагандавала экстрэмісцкую дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці