• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вобшукі ў магілёўскіх журналістаў

    Раніцай 14 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да магілёўскіх журналістаў і ў офіс рэдакцыі сайта “Магілёўскі рэгіён”. Ператрусы правялі ў Барыса Вырвіча, Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага. Яны праходзяць як сведкі па крымінальных справах. Пасля журналістаў забралі на допыт.

    Да Барыса Вырвіча прыйшлі а 6.20 раніцы супрацоўнікі крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.

    У пастанове на ператрус згадваліся чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 188 (Паклёп), ч.1 арт. 203–1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 361–1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Паводле дакумента, Барыс Вырвіч праходзіць па іх у якасці сведкі.

    Спачатку ператрус правялі ў бацькоўскім доме Барыса ў Бялынічах, дзе зараз пражывае журналіст. Забралі два ноўтбукі, смартфон, флэш-карткі, нататнікі, паперы з працоўнымі запісамі і 40 рублёў. Пасля паехалі ў кватэру па месцы яго рэгістрацыі, але там сілавікі не знайшлі нічога цікавага для сябе. Потым Вырвіча дапыталі ў Бялыніцкім РАУС як сведку.

    Да журналістаў-фрылансераў Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага следчыя прыйшлі ў суправаджэнні ўзброеных байцоў АМАП.

    У відэааператара Яўгена Глушкова забралі два ноўтбукі, смартфон і дзве відэакамеры. Падчас вобшуку сілавікі пагражалі Яўгену, што адвязуць у ізалятар, калі ён не назаве пароль ад свайго тэлефона. Копію пратакола ператрусу не выдалі. Пасля Яўгена Глушкова адвезлі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзе дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе пра паклёп (арт. 188 КК).

    Алесю Сабалеўскаму АМАПАаўцы адразу пачалі пагражаць, што ўзламаюць дзверы ў кватэру і прыменяць спецсродкі. Калі журналіст адчыніў, яго паклалі на падлогу: тварам уніз, рукі за галаву. У выніку ператрусу з яго кватэры забралі два сістэмныя блокі камп’ютараў, смартфон, відэакамеру і носьбіты інфармацыі. Пасля Сабалеўскага таксама даставілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама на допыт як сведку па крымінальнай справе пра паклёп (арт. 188 КК).

    Пазней у гэты ж дзень адбыўся чарговы ператрус у рэдакцыі інфармацыйнага сайта “Магілёўскі рэгіён” (6tv.by). У офісе нікога не было — журналісты выдання выехалі з Беларусі. Сілавікі ўзламалі дзверы ў памяшканне, усё там перавярнулі, забралі тэхніку.

    Напярэдадні, 5 студзеня, рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва інтэрнэт-рэсурс “Магілёўскі рэгіён” быў прызнаны экстрэмісцкім. Мінінфарм унёс яго ў адпаведны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці