• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактара Intex-Press аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

    Уладзіміра Янукевіча аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, што ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозку з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі”.

    Адміністрацыйная справа разглядалася 18 студзеня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы.

    Як патлумачыў Уладзімір Янукевіч, справа датычыцца не выдання Intex-Press, а другога прадпрыемства — ПУП «Цэнтр Рунь», якое займаецца рэкламай.

    Я з’яўляюся дырэктарам і ў ім, і ў ТАА «Выдавеці дом “Інтэкс-прэс”, — распавёў Уладзімір Янукевіч. — Калі падчас ператрусу з гэтых прадпрыемстваў забралі тэхніку, то ў адным планшэце знайшлі нібыта забароненую інфармацыю”. У выніку Уладзіміра Янукевіча прыцягнулі да адказнасці як фізічную асобу, хаця паводле матэрыялаў справы ён праходзіў як дырэктар ПУП “Цэнтр Рунь”.

    Такім чынам, Уладзімір Янукевіч пакараны штрафам памерам 20 базавых велічынь: цяпер гэта складае 640 рублёў. Акрамя таго, паводле рашэння суда, на карысць дзяржавы быў канфіскаваны планшэт. 

    Рэдактар баранавіцкага выдання кажа, што абскарджваць рашэнне райсуда ён не збіраецца.

    “У сучасных умовах гэта проста выкінутыя сродкі. А нам трэбна ўтрымаць рэдакцыю, на якую працягваецца ціск”, — адзначае Уладзімір Янукевіч.

    Нагадаем раней, напрыканцы 2021 года, Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press. У загадзе міністра Уладзіміра Пярцова, паведамлялася, што прычынай блакіроўкі былі “парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюд якой забаронены”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці