• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Ларыса Шчыракова прэзентавала фільм пра сталінскія рэпрэсіі

    28 студзеня ў Гомелі адбылася прэм’ера фільма пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Гэта першы гістарычны рэпартаж з цыкла, які плануе зняць журналістка Ларыса Шчыракова і яе каманда, піша "Радыё Свабода".

    «Я называю нашу працу гістарычнымі рэпартажамі. Першы рэпартаж — тры гісторыі пра рэпрэсаваных, якія апавядаюць іх блізкія — унукі і праўнукі. Калі мы кажам пра рэпрэсіі і пацярпелых — то гэта тычыцца не толькі расстралянага чалавека, але і ягонага блізкага атачэння. Бо дзяцей забіралі ў спецыяльныя прытулкі, жонак — апраўлялі ў высылку як сваякоў «ворага народу». Праз такія фармулёўкі людзі пазней не маглі атрымаць адукацыю, працу»,

    — тлумачыць аўтарка фільма.

    Унукаў і праўнукаў здымалі ў лакацыях, звязаных з жыццём у Гомелі іх блізкіх. Дзве з гераіняў фільма жывуць у Расеі. Яны адмыслова прыязджаюць у Гомель, каб убачыць, дзе жыў іх дзядуля, бабуля ці прадзед.

    «Мы прэзэнтуем не толькі фільм, але і сайт, дзе збіраем інфармацыю пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Гэта ўсё мы робім для ўшанавання памяці ахвяр. Цяпер мы змянілі фармат працы і не дасылаем ужо запыты ў афіцыйныя структуры, як у мінулыя гады. Бо адказы адтуль не мелі ніякай каштоўнасці і не змяшчалі інфармацыі»,

    — кажа Ларыса Шчыракова.

    Шчыракова нагадала, што ў 2021 годзе ўлады пачалі раскопкі ў лесе пад Гомелем, каля шашы на Чарнігаў. З 90‑х гадоў гэтае месца было вядомае гісторыкам, краязнаўцам як месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Цяпер жа, у канцы 2021 года, пракуратура Гомеля заявіла, што там пахаваныя ахвяры нацыстаў.

    «У кожным раёне Гомельскай вобласці ёсць кніга «Памяць». Там дзясяткі тысяч прозвішчаў рэпрэсаваных людзей, большасць з іх — расстраляныя. Пытанне — а дзе яны пахаваныя, калі такіх месцаў афіцыйна на тэрыторыі вобласці няма? Калі ў вобласці і ёсць месцы ўшанавання, то гэта прыватныя ініцыятывы, сціплыя крыжы ці помнікі на мясцовых могілках у памяць аб тых, хто не вярнуўся з лагераў ці высылкі»,

    — звяртае ўвагу журналістка.

    Сітуацыю з ушанаваннем ахвяр рэпрэсій у вобласці яна называе «катастрафічнай».

    «Цяпер мы закладаем падмурак, робім свой унёсак у аднаўленне гістарычнай справядлівасці і праўды. Хочацца, каб гісторыя не была мёртвай, безыменнай. Таму мы і здымаем рэпартажы, размаўляем са сваякамі рэпрэсаваных.

    Праўда такая, што некаторыя сваякі нават сёння баяцца размаўляць пра сваіх блізкіх, якіх расстралялі, выслалі на Калыму. Наколькі страх ад таго, што адбывалася ў 30‑я гады, дзейнічае нават праз пакаленні.

    Я лічу, што каб мы вывучалі сваю гісторыю, каб людзі ведалі больш пра тыя гады, было б сёння менш прыхільнікаў «цвёрдай рукі», не было б разважанняў, што рэпрэсіі былі апраўданыя. Станкі не могуць быць даражэйшыя за чалавечае жыццё.

    Рэпрэсіі — гэта татальная дэгуманізацыя, калі чалавек — нішто, пыл», — мяркуе Шчыракова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці