На 9 лютага прызначылі Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Першая сустрэча ўжо прайшла ў Вільні
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заклікала 9 лютага ва ўсім сьвеце падтрымаць незалежныя мэдыя Беларусі і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.
9 лютага адзначаецца Дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Напярэдані, 8 лютага, у Вільні амбасадары і спэцыяльныя прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, Эўразьвязу сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый (Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Фонд салідарнасьці BYSOL) і абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Амбасадары Эўразьвязу, Літвы, Францыі, Польшчы і ЗША напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю выказалі сваю падтрымку беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму, працягваюць адстойваць свае правы. Былі абмеркаваны кірункі, у якіх ЕС і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам.
Паводле ўдзельніка сустрэчы Андрэя Стрыжака, былі абмеркаваныя «накірункі, у якіх Эўразьвяз і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам».
«Гэта ня значыць, што нехта прыйдзе і павырашае ўсе нашыя праблемы, гэта наша з вамі задача, але сёньня асабліва важнае разуменьне, што мы не адны. І мы не адны працуем далей», — заявіў Стрыжак.
Беларуская асацыяцыя журналістаў напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасьці зь Беларусьсю. падрыхтавала парады, як можна дапамагчы рэдакцыям і журналістам. Ёсьць тры асноўныя рэкамэндацыі:
-
дасылаць лісты, тэлеграмы і грашовыя пераводы палітзьняволеным, сярод якіх 33 прадстаўнікі СМІ;
-
падпісвацца, дзяліцца навінамі і камунікаваць з рэдакцыяй;
-
падтрымаць рэдакцыю альбо журналістаў фінансава.
Як падтрымаць незалежныя СМІ 9 лютага. І кожны дзень