• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасьля 13 дзён арышту

    7 лютага былога фотакарэспандэнта Свабоды асудзілі на 13 сутак арышту. ​Цяпер Уладзь Грыдзін на волі.

    7 лютага ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі справу Ўладзя Грыдзіна паводле артыкулу 24.3 «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў». Судзьдзя Тацяна Палулех вынесла вырак — 13 дзён арышту. Фатографа абвінавацілі ў тым, што 4 лютага 2022 году падчас правядзеньня ператрусу па вуліцы Ігнатоўскага ён нібыта «не падпарадкаваўся законным распараджэньням супрацоўніка ГАУС Менгарвыканкаму Сазонава, не пускаў у кватэру».

    Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня 2020 году ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ траіх нашых журналістаў.

    У верасьні 2020 году Грыдзіна затрымалі падчас выкананьня журналісцкіх абавязкаў, ён адседзеў 11 дзён у турме на Акрэсьціна.

    Уладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Pho­to, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці