• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    46 дзяржаў свету вылучылі БАЖ на прэмію ЮНЭСКА

    46 дзяржаў, у тым ліку 27 краін-членаў ЕС, вылучылі Беларускую асацыяцыю журналістаў на атрыманне Сусветнай прэміі ЮНЕСКА/Гільерма Кана за ўклад у справу свабоды друку

    Пачынаючы з 1997 года, ёю штогод ушаноўваюцца асобы альбо арганізацыі, якія зрабілі выдатны ўклад у абарону і/альбо развіццё свабоды друку ў розных краінах свету, асабліва калі гэта спалучалася з небяспекай для жыцця.

    Вылучаючы Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), мінскі офіс якой быў зачынены рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі ў 2021 годзе, дзяржавы-ініцыятары выказваюць салідарнасць і ўдзячнасць за працу журналістаў, якія былі несправядліва затрыманы, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, якіх запалохвалі і ўзялі пад варту ў Беларусі, а таксама з прафесійнымі арганізацыямі, якія стаяць за імі.

    Гэтым вылучэннем аддаецца даніна павагі журналістам, якія цяпер падвяргаюцца рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў і сімвалізуюць сусветную барацьбу за свабоду СМІ і свабоду слова.

    Спіс краін, якія ініцыявалі вылучэнне: Аўстрыя, Албанія, Андора, Аўстралія, Бельгія, Балгарыя, Канада, Калумбія, Харватыя, Чэхія, Данія, Дамініканская Рэспубліка, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Германія, Гана, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Ірландыя, Японія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Чарнагорыя, Новая Зеландыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Панама, Польшча, Партугалія, Рэспубліка Кіпр, Рэспубліка Карэя, Румынія, Славацкая Рэспубліка, Славенія, Іспанія, Швецыя Украіна, Велікабрытанія.

    Лаўрэат прэміі будзе аб’яўлены ў Сусветны дзень свабоды друку 3 мая 2022 года.

    Дадатковая інфармацыя аб прэміі і аб Беларускай асацыяцыі журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці