• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі суд адхіліў скаргу журналіста Дзяніса Івашына на змяненне меры ўтрымання

    Кастрычніцкі суд Гродна адхіліў скаргу на змяненне меры ўтрымання журналісту Дзянісу Івашыну. Аб гэтым паведамляе яго жонка Вольга ў тэлеграм-канале «Дзяніс Івашын».

    21 лютага ў Кастрычніцкім судзе Гродна адбылося пасяджэнне па разглядзе скаргі Дзяніса Івашына на змяненне меры ўтрымання. Суд адхіліў скаргу.

    — Асабліва гэта нічога не змяняе, наўрад ці, ва ўмовах адсутнасці законаў, можна было разлічваць на тое, што ў асобным Гродне ў дачыненні да Дзяніса ў кагосьці з сістэмы раптам прачнулася б сумленне і прафесійны гонар, — піша Вольга.

    Журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» (артыкул 365) і «здрада дзяржаве» (артыкул 356). Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Дзяніса Івашына палітвязнем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці