• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У супрацоўніцтве з украінскай выведкай КДБ абвінаваціў журналіста Дзяніса Івашына

    У супрацоўніцтве з украінскай выведкай КДБ абвінаваціў журналіста Дзяніса Івашына, які ўжо год за кратамі.

    «Украінскі бок, глыбока вывучыўшы асобу Дзяніса Івашына, усяляк яго стымуляваў, выкарыстоўваючы як матэрыяльнае ўзнагароджанне, так і іншага роду заахвочванні, якія маюць значэнне для фігуранта, прымаючы да ўвагі ўжо сфармаванае ў яго жаданне быць датычным да лёсу Украіны.»

    Так, за актыўны ўдзел у інфармацыйных акцыях ён узнагароджаны граматай намесніка міністра абароны Украіны Ігара Далгова, на той момант куратара Генеральнага штаба ўзброеных сіл Украіны, а нацыянальная камісія па пытаннях замежных украінцаў выдала яму пасведчанне замежнага ўкраінца», — распавялі ў КДБ.

    Акрамя таго, на яго рахунак перыядычна паступалі грашовыя сродкі ў доларах ЗША. «Ужо павярхоўная праверка паказала высокі ўзровень канспірацыі сумежнага боку ў працы са сваімі замежнымі крыніцамі. Так, адным з адпраўнікоў грашовых сродкаў значылася жонка ўжо вядомага Камітэту дзяржбяспекі былога афіцэра ГЦІПСА Максіма Маёрава, які з’яўляецца цяпер аглядальнікам Inform­Na­palm, аўтарам кнігі «Крым за занавесом. Путеводитель зонной оккупации», — цытуе БЕЛТА аргументы камітэта. 

    Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 365 КК («умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»), а потым выставілі новае абвінавачанне — у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК Беларусі).

    Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зьняволення.

    Жонка Дзяніса Івашына, Вольга, пракаментавала абвінавачванні ейнага мужа з боку КДБ ў нібыта супрацы з украінскай выведкай

    «Па-першае, выглядае гэты ўкід досыць дзіўнавата, хоць і зразумела ва ўмовах магчымай падрыхтоўкі нападу войскаў РБ на Украіну. Днямі я апублікавала нашыя з Дзянісам разважанні наконт планавання новага этапу агрэсіі супраць Украіны з непасрэдным удзелам вайскоўцаў РБ, называла патэнцыйную дату 25 сакавіка. Цалкам верагодна, што мы ўгадалі, і гэтыя феерычныя абвінавачанні ёсць не чым іншым, як помстай.

    А яшчэ падобныя заявы лёгка кладуцца ў хвалю антыўкраінскай істэрыі, якая мае на мэце сфармаваць грамадскую думку беларусаў у ключы нянавісці да нашага брацкага народу. Бо дзяржзлачынцам і сапраўдным здраднікам трэба падрыхтаваць ідэалагічную глебу дзеля таго, каб беларусы знянацку пачалі на загад акупантаў страляць ва ўкраінцаў», — кажа ў размове з «Белсатам» Вольга Івашына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці