• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Марыупалі падчас абстрэлу загінуў аператар тэлеканала «Сігма» Віктар Дзедаў

    У выніку абстрэлу ў Марыупалі 11 сакавіка загінуў аператар мясцовага тэлеканала «Сігма» Віктар Дзедаў. Бомбы ўпалі на дом, дзе ён разам з сям’ёй быў у той час, паведамляе Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

    Пра акалічнасці смерці паведаміла жонка Віктара Наталля Дзедава. «Дзве міны. Першая ў нашай спальні. Там я і мама. Другая — на нашай кухні. Там — Віця… Я крычу «Саша!» у адказ: «Мама, я тут!»… І толькі ў ліфце разумею: Віцю не бачу і не чую… Апошняя (Яго. — Рэд.) фраза: «Саша, у мяне няма святла!»  Саша дае ліхтарык, хоць у пакоі светла. Сонная артэрыя. Віця жыве яшчэ некалькі хвілін, даходзіць да калідора і назаўсёды становіцца нашым светлым Анёлам», — распавяла Наталля Дзедава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці