• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла з СІЗА яшчэ адна фігурантка «справы TUT.BY»

    З СІЗА сёння выпусцілі былога галоўнага інжынера TUT.BY Алу Лапатка. Яна знаходзілася за кратамі амаль год. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя, паведамляе Zerkalo.io.

    Раней былі вызваленыя яшчэ некалькі чалавек з былога калектыва ТАА «ТУТ БАЙ медыя».

    25 красавіка былога менеджара TAM.BY (уваходзіць у склад ТАА «ТУТ БАЙ медыя») Дар’ю Данілаву прызналі вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Ёй прызначылі год і чатыры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Улічваючы тэрмін, праведзены ў СІЗА (больш за 11 месяцаў), Дар’ю адпусцілі ў зале суда. У зняволенні Дар’я правяла больш за 11 месяцаў.

    17 сакавіка былі вызваленыя былы галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, былы намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнэка і менеджар Pub­lish­er Box Андрэй Аўдзееў.

    11 сакавіка вызвалілі былую намесніцу галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ медыя» Марыю Новік, намесніцу генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўную бухгалтарку Анжэлу Асад.

    У зняволенні па «справе TUT.BY» застаюцца былая генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, экс-галоўная рэдактарка Марына Золатава, журналістка Алена Талкачова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці