• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Інфаспецназаўка» спыніла на ТБ сацыяльную рэкламу супраць гвалту над дзецьмі, бо ролік фінансаваў USAID

    «Інфаспецназаўка» Вольга Бондарава папрасіла Белтэлекам прыбраць рэкламу USAID і напісала ў арганізацыю калектыўны зварот, паведамляе Hrodna.life.

    У Белтэлекам ёй паведамілі, што сацыяльная рэклама аб супрацьдзеянні гвалту над дзецьмі транслявалася на тэлеканале «ЯСНАе TV» з 2019 года «выключна з мэтай папярэджання і прадухілення выпадкаў гвалту над дзецьмі».

    «Улічваючы калектыўны зварот і той факт, што некаторыя міжнародныя сацыяльныя праекты, згаданыя ў рэкламным роліку, закрытыя, трансляцыя гэтай сацыяльнай рэкламы ў эфіры тэлеканала „ЯСНАе TV“ спыненая», — напісалі ў адказ на зварот.

    USAID —  Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці  — у Беларусі фінансавала шмат сацыяльных праектаў у сферы адукацыі, аховы здароўя, барацьбе з хатнім гвалтам.

    Восенню мінулага года ўлады Беларусі закрылі аддзяленне USAID і аддзел па сувязях з грамадскасцю пасольства ЗША. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці