• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мікіта Мелказёраў запусціў відэа-падкаст па-беларуску з інтрыгоўнай назвай

    Першы выпуск ўжо выйшаў на Ютубе.

    Падкаст называецца Slod­ky Stony. Абмяркоўваць з героямі блогер будзе беларускія падзеі.

    «Я доўгі час марыў пра падкаст і, так сталася, знайшлася магчымасць яго зрабіць, — піша блогер. — Гэта наш сумесны праект з Пашам Капусцёнкам. Мы разам вучыліся на журфаку і, ўзнавіўшы зносіны ў эміграцыі, вырашылі нешта зрабіць.

    1. Нешта называецца Slod­ky Stony. Калі будзе нагода, растлумачу, чаму так.

    2. Гэта падкаст у фармаце відэа.

    3. Я размаўляю па-беларуску. Госці — як захочуць.

    4. Мы абмяркоўваем выключна Беларусь. Я вельмі загнаўся нашым наратывам, які павінен змясціць суседскія. Пры ўсёй павазе.

    5. Зроблены міні-пак з пяці выпускаў, які мы цалкам апублікуем да 13 чэрвеня.

    6. Мэта — паспрабаваць. Ужо зразумела, што можна (і галоўнае) хочацца змяніць.

    7. Гэта крафт па ўсіх накірунках. Калі будзе больш-менш добрая рэакцыя, будзем думаць, як рабіць гэта тлусцей. Тры, а не два чалавекі. Больш камер».

    Назва падкаста — гульня слоў. Сяброўка Мікіты ў Варшаве аднойчы замест słod­ki słony (салодка-салёны) выпадкова вымавілі słod­ki stony. Гэта цікавая агаворка дужа спадабалася блогеру.

    «Я адразу пажартаваў, што калі завяду падкаст, так і назаву яго. Атрымліваецца, што абяцанне стрымаў», — кажа Мікіта.

    Першай госцяй падкаста стала Настасся Касцюгова — адна з арганізатарак жаночых пратэстаў і супрацоўніца офіса Святланы Ціханоўскай.

    «Беларусь перад усім. Беларускі ютуб till we die», — падсумаваў Мелказёраў. 

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці