• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайту Media-Polesye.by — 10 год. Віншуем рэдакцыю, працуем разам!

    Сёння сайту Media-Polesye.by спаўняецца 10 гадоў. Гэта незалежны рэгіянальны рэсурс, які асвятляе падзеі ў Лунінецкім, Столінскім і Пінскім раёнах. Заснавальніца медыя — журналістка Святлана Гарда.

    «За 10 гадоў нашымі журналістамі створаны ўнікальны архіў матэрыялаў па краязнаўстве, гісторыі Палесся. Мы пісалі і здымалі сюжэты аб простых людзях, асвятлялі праблемы, на якія ўлады вымушаныя былі рэагаваць, казалі пра парушэнні элементарных правоў чалавека, затрыманні, рэпрэсіі. Адным словам, паказвалі рэчаіснасць такой, якая яна ёсць.

    Цяпер, як і большасць незалежных медыяў, мы вымушаныя працаваць у рэлакацыі. Гэта, безумоўна, не дазваляе нам цалкам, як гэта было раней, асвятляць падзеі ў рэгіёне.

    Але прыйдзе час, і мы вернемся дадому. І тады мы раскажам шмат чаго пра тых, хто нас пераследаваў, пераварочваў нашы дамы і офісы, канфіскоўваў маёмасць, узбуджаў справы і судзіў. Нягледзячы на ​​блакаванне сайта і прызнанне яго матэрыялаў экстрэмісцкімі, мы жывыя. І прыйдзе дзень, калі мы збяромся разам і запалім свечкі на торце», – звяртаецца рэдакцыя да сваіх чытачоў і калег.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў віншуе калектыў рэдакцыі Media-Polesye.by! Мы зычым здароўя і трываласці калегам, не губляць веру ў сябе і сваю справу. Дабро пераможа, цэнім і паважаем вас!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці