• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку з Полацка будуць судзіць за жоўтую і сінюю стужкі на сумцы

    Ціну Палынскую выклікаюць у суд з-за жоўтых і сініх стужак на сумцы і фотаапараце. пра гэта "Нашай Ніве" паведаміла сама полацкая журналістка.

    Жоўты і сіні — колеры нацыянальнага сцяга Украіны.

    Раней у Беларусі адбыліся шматлікія суды за наяўнасць налепак колераў украінскага сцяга, за надпісы «Не вайне!», за антываенныя выказванні.

    Ператрус у Ціны Палынскай адбыўся ў нядзелю, ён быў звязаны з яе крытычным выказваннем адносна візіту ў Беларусь патрыярха маскоўскага Кірыла.

    — Думаю, што ў будучыні людзі, якія складалі пратаколы, у якіх інтэрпрэтавалі наяўнасць такіх стужак як адміністрацыйнае правапарушэнне, і суддзі, якія выносілі прысуды па такіх справах, могуць панесці пакаранне за пераслед па нацыянальнай прыкмеце, — сказаў «Нашай Ніве» адвакат, які папрасіў захаваць ананімнасць. — Тое самае можа адбыцца з выпадкамі пераследу за карыстанне беларускай нацыянальнай сімволікай.

    Пачынаецца суд над галоўным рэдактарам «Новага часу» Аксанай Колб

    ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» хотят признать экстремистской организацией

    ПРЕССА В ЭПОХУ РЕПРЕССИЙ: КТО ПИШЕТ ДОНОСЫ НА НЕЗАВИСИМЫЕ СМИ И КАК ИМ ПРОТИВОСТОЯТЬ?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці