• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Менсктранс» далей судзіцца з палітзьняволеным Алегам Грузьдзіловічам

    22 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе папярэдне разглядалі пазоў «Менсктрансу» да Алега Грузьдзіловіча за падзеі 18 кастрычніка 2020 года на Партызанскім праспэкце, дзе быў спынены рух транспарту.

    Агульная сума пазову за гэты эпізод — 23582 рублі 90 капеек. Канчатковае паседжаньне па эпізодзе прызначана на 9 жніўня на 12.00 гадзін, паведаміла Свабодзе жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна.

    «Пазоўніца назвала некалькіх людзей, якія ўжо чамусьці выплацілі вельмі маленькія сумы. Нават ёсьць 1 рубель з капейкамі, 10 рублёў і г.д., — распавяла Мар’яна Грузьдзіловіч. — Таксама судзьдзя Фралова зачытала, што Алег папярэджаны аб гэтым паседжаньні і, што ён паведаміў, што не прызнае сваёй віны, паколькі не перашкаджаў руху транспарту, а працаваў там як журналіст і ў яго было пасьведчаньне газэты „Народная Воля“».

    Алег Грузьдзіловіч як журналіст асьвятляў акцыі пратэсту ў 2020 годзе, яго ж пакаралі як удзельніка паўтара гадамі зьняволеньня, а «Менсктранс» запатрабаваў ад яго кампэнсацыі за спынены рух транcпарту.

    Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, тры грамадзянскія пазовы —на агульную суму 56, 979 рублёў 68 капеек.

    15 ліпеня ў Заводзкім раённым судзе «Менсктранс» фактычна адмовіўся ад часткі свайго грашовага патрабаваньня.

    Наступнае паседжаньне, дзе разгледзяць яшчэ адзін пазоў «Менсктрансу» да Грузьдзіловіча, пройдзе ў Фрунзэнскім судзе Менску 25 ліпеня.

    Перасьлед Алега Грузьдзіловіча

    3 сакавіка 2022 году журналіста Свабоды асудзілі на паўтара года пазбаўленьня волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх (артыкул 342, ч.1 КК) летам і ўвосень 2020 году. Нібыта Алег спыніў грамадзкі транспарт 16 жніўня на плошчы Незалежнасьці, 11 кастрычніка — на вуліцы Кальварыйскай, і 18 кастрычніка — на Партызанскім праспэкце.

    Жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна зьвяртала ўвагу на тое, што 16 жніўня, калі ў Менску адбылася самая шматлюдная акцыя, плошча Незалежнасьці яшчэ з 10‑й раніцы была агароджаная турнікетамі.

    «Грамадзкі транспарт на праспэкце Незалежнасьці ў той дзень прэвэнтыўна быў спынены не дэманстрантамі, а менавіта гарадзкімі ўладамі. Алегу інкрымінуюць, што ён спыніў транспарт на цэлы дзень — з 10‑й да 20‑й гадзіны, а ён там знаходзіўся прыкладна а 16‑й гадзіне. Прычым на абсалютна законных падставах — як акрэдытаваны карэспандэнт Радыё Свабода».

    Чытайце яшчэ:

    Галоўрэд Сяргей Календа: «Для “Мінкульта” самая вялікая перспектыва, калі ў Беларусі ён будзе ў кожным шапіку»

    Беларускі хельсінскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН

    Журналіст па-за прафесияй: гамельчанка пачала ствараць відэалетапісы сем’яў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці