• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад 800 да 1900 рублёў. Колькі прапануюць за працу ў рупарах прапаганды?

    У часы, калі незалежныя медыя амаль вынішчаныя рэжымам, афіцыйныя прапагандысты адчуваюць недахоп у кадрах. "Новы час" паглядзеў вакансіі, якія прапануюць у структурах інфармацыйнай абслугі рэжыму.

    Галоўны рэдактар «Радио Минск»: 1900 руб. да выліку падаткаў

    Гэтае радыё ўваходзіць у холдынг «Агенство «Минск-Новости». Досьвед працы патрабуюць 3–6 гадоў.

    З абавязкаў: Арганізацыя PR-мерапрыемстваў, скіраваных на прасоўваньне радыёстанцыі. Кантроль над вядзеньнем сайта, сацыяльных сетак, адказ на звароты слухачоў. Адміністрацыйнае і творчае кіраваньне калектывам радыёстанцыі, прадзюсаваньне буйных праэктаў. Стварэньне тэкстаў і рэжысура запісу аўдыёролікаў і ўпакоўкі праграмаў.

    З патрабаваньняў: Досьвед працы на радыё ад 5 гадоў (вышэй яны напісалі ад 3 — не да законаў лёгікі зараз), а яшчэ «веданьне музыкі» (што маецца на ўвазе — мы так і не зразумелі). 

    Рэдактар у Акадэмію МУС800 руб. на рукі

    Акрамя таго, што кандыдат будзе штодзень знаходзіцца ў акружэньні амапаўцаў і будучых сьледчых, ад яго чакаюць наступнае (у самой вакансіі міліцыянты крычаць — кожнае слова ў іх напісанае капслокам):

    ПРАЦА З АЎТАРАМІ, КААРДЫНАЦЫЯ ПРАЦЫ КАРЭКТАРА, ВЕРСТАЛЬНІКА. РЭДАГАВАНЬНЕ НАВУКОВЫХ І НАВУЧАЛЬНЫХ ВЫДАНЬНЯЎ.

    З патрабаваньняў выбіраць не прыйшлося, ёсьць толькі адно: ВЫШЭЙШАЯ ПРАФЭСІЙНАЯ АДУКАЦЫЯ. 

    Рэдактар у Белтэлерадыёкампаніі: ад 1000 да 1300 руб. на рукі

    Досьвед працы патрабуюць 1–3 гады. Адпаведна вы альбо пачалі працаваць у зомбі-скрыні год таму і шукаеце новае «прэстыжнае» месца, альбо працавалі там яшчэ да 2020, і зноў жадаеце ўляпацца. Варыянтаў не шмат.

    З абавязкаў: Рыхтаваць сюжэты, рэпартажы, браць інтэрвію, падрыхтоўваць перадачы на Беларускім радыё.

    З патрабаваньняў: Вышэйшая адукацыя, перавага — факультэт журналістыкі, досьвед працы вітаецца (а як жа 1–3?). Валоданьне беларускай мовай (невалоданьне ёю пры патрабаваньні вышэйшай адукацыі — таксама выклікае пытаньні).

    Таксама трэба валодаць «уменьньнем працаваць ва ўмовах шматзадачнасьці». 

    Карэспандэнт партала Minsknews: 1300 руб. на рукі

    Гэты партал ня вывядзе вас у лепшы сьвет, толькі ў сваё агенцтва «Минск-Новости».

    Досьвед працы патрабуюць 1–3 гады.

    З абавязкаў: Падрыхтоўка матэрыялаў рэпарцёрскага характару на інтэрнэт-партал і ў друкаваныя выданьні. Самастойны пошук тэмаў. Пажаданыя навыкі па фотаздымцы (тады чаму гэта ў абавязках?).

    З патрабаваньняў: Жаданьне да самаўдасканаленьня (мы не жартуем — там сапраўды патрабуюць жадаць самаўдасканальвацца). Уменьне арыентавацца ў грамадзка-палітычнай сітуацыі Менска і краіны (рызыкуюць-рызыкуюць). Уменьне працаваць ва ўмовах мультымедыйнасьці медыя (гэтае медыя вельмі любіць слова «медыя»). 

    Карэспандэнт/аглядальнік/вэб-журналіст у выдавецкі дом Праф-прэсАд 1300 да 1600 руб. на рукі

    Выдавецкі дом вядомы найбольш па штотыднёвіку «Беларускі Час».

    Досьвед працы патрабуюць 3–6 гадоў.

    З абавязкаў: Пошук альтэрнатыўных крыніц інфармацыі (за такое людзей сотнямі кідаюць за краты, вы што). Аператыўны запыт камэнтароў ад ньюс-мэйкераў. Рэрайт з кампіляцыяй.

    З патрабаваньняў: «Галоўнае патрабаваньне — гэта прафэсіяналізм. Уменьне арыентавацца ў патоку навінаў».

    Ва ўмовах працы гэты працадаўца, які забыў, што за акном 2022, піша: «Стабільны заробак на пластыкавую картку».

    Гукарэжысэр у АНТ: 950 руб. на рукі

    Досьвед працы патрабуюць 1–3 гады.

    З абавязкаў: Запіс гуку, праца за пультам на жывых этэрах, мантаж гуку, падбор музычнага афармленьня.

    З патрабаваньняў: Досьвед працы з прафэсійным гукавым абсталяваньнем.

    Гучыць суха, але і як прызнаюцца ў АНТ — з гукам там не ўсё добра. Пра гэта і наступная вакансія.

    Гукааператар у АНТ: 900 руб. да выліку падаткаў

    Досьвед працы патрабуюць 1–3 гады.

    З абавязкаў: Наладка і падключэньне гукавога абсталяваньня, запіс гуку.

    З патрабаваньняў: Досьвед працы з прафэсійным гукавым абсталяваньнем.

    Рэдактар сайта (кантэнт-рэдактар) у БелТА: да 900 руб. да выліку падаткаў

    Досьвед працы не патрабуюць.

    З абавязкаў: Маніторынг інфармрэсурсаў, праца з крыніцамі. Разьмяшчэньне навінавай інфармацыі на сайце, праца ў сацсетках.

    З патрабаваньняў: Уменьне прытрымлівацца інструкцый і тэрмінаў. Упэўнены карыстальнік ПК.

    Галоўны рэдактар у Дом Прэсы: 1000 руб. да выліку падаткаў

    Досьвед працы патрабуюць 1–3 гады.

    З абавязкаў: Кіраваньне працай рэдакцыі. Забесьпячэньне своечасовага выпуску выданьня ў друк і кантроль за выкананьнем дзейных стандартаў.

    З патрабаваньняў: Выдатнае веданьне беларускай мовы.

    Самае цікавае тут у раздзеле «ўмовы працы»: Гэта станцыя мэтро Акадэмія Навук і… прызначэньне на пасаду толькі пасьля ўзгадненьня з вышэйстаячай арганізацыяй.

    Цікава было б папрысутнічаць на іх сумоўі.

    Чытайце яшчэ:

    “Збіраю грошы, каб з’ехаць і працаваць у незалежным медыя”. Выпускнікі журфака расказалі, як шукаюць працу

    «Боится потерять работу в Беларуси». Телеведущая Марина Грицук выезжала из-под Киева на танке

    Министерство информации Беларуси само же распространяет «экстремистский» контент?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці