• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць

    Каб выкупіць сваю маёмасьць з-пад арышту, Ігар Лосік павінен атрымаць спэцыяльны дазвол. Калі ён гэтага ня зробіць, з дому могуць забраць нават чайнік.

    Журналіст Свабоды Ігар Лосік за кратамі ўжо больш за два гады — з 25 чэрвеня 2020 году. У сьнежні 2021 году Гомельскі абласны суд прысудзіў Ігару 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязьня ўжо перавялі ў Наваполацак, на месца пастаяннага зьняволеньня. У сярэдзіне ліпеня дадому да Ігара ў Баранавічах зноў прыйшлі людзі ў форме.

    «Гэта адбылося некалькі тыдняў таму, — расказала Дар’я Лосік. — Стук у дзьверы, дзьве дзяўчыны ў форме. Сказалі мне, што я ўжо, напэўна, ведаю, хто яны такія і чаму яны прыйшлі. Я іх пусьціла. Напэўна, спрачацца зь імі і не пускаць — справа бессэнсоўная. Яны папярэдзілі, што могуць выклікаць міліцыю, калі я буду ім перашкаджаць. Усё ў лепшых традыцыях было. Але дзеля справядлівасьці скажу, што паводзілі сябе даволі ветліва. Нават вельмі ветліва. Бахілы надзелі».

    Дар’я расказвае, што прыставы абышлі ўсе пакоі, шукаючы, што б можна было апісаць. Ігар і Дар’я даўно ў афіцыйным шлюбе, таму ўсё, што знаходзіцца ў кватэры, можа быць арыштавана.

    Сума шкоды, нанесенай дзяржаве, паводле вэрсіі суду, дзейнасьцю Ігара Лосіка і іншых фігурантаў ягонай справы, складае 2,5 мільёна рублёў, да гэтага дадаюцца каля 130 тысяч рублёў судовых выдаткаў. Усе гэтыя грошы дзяржаўныя органы зьбіраюцца спагнаць з родных асуджаных. Супрацоўнікі Аддзелу прымусовага выкананьня могуць прыйсьці ў любы час без папярэджаньня.

    «Арыштавалі тэлевізар, — працягвае Дар’я. — Піяніна таксама, хоць яго набылі бацькі, яшчэ калі я пайшла ў першую клясу. Але дакумэнтаў аб яго набыцьці ў мяне не было, таму яго таксама арыштавалі. Чайнік арыштавалі, камплект мэблі зь люстрам. Усё, што было набыта ў шлюбе. Як адна з супрацоўніц АПВ мне патлумачыла, я магу выкупіць сваю маёмасьць. Усю, альбо тую, якую захачу».

    Каб выкупіць сваю арыштаваную дзяржавай маёмасьць, Ігар Лосік павінен атрымаць дазвол у Аддзеле прымусовага выкананьня. Пералічыць грошы на дзяржаўны рахунак можна будзе толькі пасьля гэтага.

    Цяпер маёмасьць Лосікаў арыштаваная, Дар’я ня мае права нават ёю карыстацца.

    «Нельга карыстацца, нельга перамяшчаць па кватэры, нельга ламаць, нельга з гэтымі прадметамі выконваць нейкія дзеяньні, — расказвае Дар’я Лосік. — Мой чайнік зараз пад хатнім арыштам. Кватэра, у якой мы цяпер жывём, — уласнасьць маіх бацькоў. Яна па законе ня мае ніякага дачыненьня да справы Ігара. Калі б гэта быў наш дом, то, як я разумею, яго таксама маглі б арыштаваць».

    Арыштаваная ў Лосікаў маёмасьць будзе выстаўленая на продаж у тым выпадку, калі Дар’я і Ігар ня стануць яе выкупляць альбо не атрымаюць дазволу на гэта. Фатаздымкі з тэлевізарам, чайнікам і іншай маёмасьцю Лосікаў выставяць на сайце крамы канфіскату. Калі нехта захоча штосьці з арыштаванага набыць, Дар’і пазвоняць і раскажуць пра гэта.

    «Частку з арыштаванага я хачу выкупіць, — кажа Дар’я Лосік. — Але рэшту, відаць. я ім аддам. Калі ім так патрэбна. Акрамя гэтага, мне сказалі, што раз сума нанесенай шкоды вялікая і ў кватэры ў мяне наўрад ці знойдзецца столькі маёмасьці, то яны могуць хадзіць да мяне зь нейкай пэрыядычнасьцю і апісваць новую маёмасьць. Гэта значыць, што калі я зараз сабе нешта набуду сама, то гэта таксама могуць арыштаваць і потым забраць».

    На мінулым тыдні Дар’я змагла зрабіць Ігару ў калёнію вялікую перадачу вагой 50 кіляграм. Яе прынялі і цалкам перадалі. Акрамя гэтага, Ігар Лосік напісаў заяву на тэлефанаваньне жонцы. Цяпер Дар’я чакае званка ад мужа, які можа здарыцца ў любы момант. Наконт магчымага спатканьня ў калёніі інфармацыі пакуль няма. Памяшканьне для сустрэчаў па-ранейшаму на рамонце, да таго ж Ігара, як і іншых палітвязьняў, могуць спатканьня пазбавіць.

    «Ігар піша, што ходзіць на працу ў атрадзе, — дадае Дар’я Лосік. — Лісты па-ранейшаму даходзяць толькі ад блізкіх родных. Усё па-старому».

    Напісаць Ігару можна па адрасе ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8.

    Чытайце яшчэ:

    Пачобуту зноў падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай?

    Тэлевядоўца «Беларусь‑4» цалкам адбыў пакаранне і ўжо на волі

    Без Бахарэвіча і многіх іншых сучаснікаў. Навум Гальпяровіч пра «класічную» выбудобу эфіру радыё «Культура»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці