Сёння мусіла б споўніцца 50 гадоў аператару Дзмітрыю Завадскаму
28 жніўня 2022
Ён быў выкрадзены ў ліпені 2000 года, калі паехаў сустракаць калегу Паўла Шарамета ў аэрапорце. З тых пор яго ніхто не бачыў.
У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецназу Валерыя Ігнатовіча, які сустракаўся з журналістам у Чачні. Ігнатовіча, а таксама яшчэ аднаго абвінавачанага па гэтай справе, Максіма Маліка, асудзілі на пажыццёвае зняволенне.
У 2004 годзе пракуратура прыпыніла справу аб выкраданні “у сувязі з незнаходжаннем зніклай без вестак асобы”. У 2005 годзе расследаванне аднавілі, аднак праз год яно зноў было прыпыненае. Цела Завадскага дагэтуль не знойдзенае.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Amnesty International: Андрэй Гнёт не павінен быць экстрадаваны ў Беларусь
28.06.2024
Магілёўскі блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў, імаверна, затрыманы
18.12.2023
«Яшчэ не ўсё страчана». Журналіст Руслан Шошын атрымаў прэмію імя Мацея Плажыньскага
24.05.2024
Апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш Вярхоўны суд разгледзіць 28 чэрвеня
25.06.2024