• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад інсульту памёр галоўны рэдактар і гендырэктар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін

    Пасля затрымання журналіста КП Генадзя Мажэйкі па "Справе Зельцара" Сунгоркін публічна заявіў, што прад'яўленыя абвінавачанні — абсурдныя.  Але Мажэйку з-за кратаў не выпусцілі. Неўзабаве газета закрыла прадстаўніцтва ў Беларусі.

    Уладзіміру Сунгоркіну было 68 гадоў. Па дадзеных крыніц ТАСС, прычынай смерці стаў інсульт.

    Тэлеканал «Звязда» ўдакладняе, што Сунгоркін памёр 14 верасня падчас аўтапрабегу ў Прыморскім краі.

    Як піша Руская служба BBC, Сунгоркін працаваў у «Камсамольскай праўдзе» з 1985 года, прарабіўшы шлях ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара, якім ён стаў у 1997 годзе.

    Яшчэ ў 1992 годзе ён стаў выканаўчым дырэктарам АТ «Камсамольская праўда». Неўзабаве пасля гэтага з «Камсамолкі» сышлі журналісты, не згодныя з палітыкай выдання, у тым ліку будучы Нобелеўскі лаўрэат, галоўрэд «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў і галоўрэд тэлекампаніі ВІD Сяргей Кушняроў.

    «Камсамолку» называюць любімай газетай Уладзіміра Пуціна. Сам Сунгоркін быў даверанай асобай Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года і лічыўся адным з найбольш набліжаных да ўлады медыяменеджэраў.

    Свае адносіны з расійскай уладай Сунгоркін у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождж» у 2012 годзе растлумачыў так: «А мне наогул Пуцін падабаецца — учарашні, пазаўчарашні, заўтрашні».

     

    Пасля пачатку вайны ва Украіне Сунгоркін разам з генеральнымі дырэктарамі ТАСС і ВДТРК Сяргеем Міхайлавым і Алег Дабрадзеевым трапіў у санкцыйны спіс ЕС за «дэзінфармацыю і маніпуляванне фактамі». «Уладзімір Сунгоркін распаўсюджвае і легітымізуе агрэсіўную антыўкраінскую і антызаходнюю прапаганду пуцінскага рэжыму пад непасрэдным кіраўніцтвам Крамля ў адным з самых папулярных СМІ Расіі», — гаварылася ў дакуменце Еўрасаюза.

    Як зазначае Еўрарадыё, у 2000‑я беларуская «Камсамолка» стала важнай для грамадства газетай, якая смела крытыкавала ўлады.

    Але неўзабаве маскоўскае кіраўніцтва загадала быць цішэй, а дзёрзкіх рэдактараў звольнілі. Газета заставалася незалежнай і дазваляла сабе нашмат больш, чым дзяржаўная прэса. Але ўжо не дзякуючы, а насуперак Сунгоркіну.

    У жніўні 2020 года «КП у Беларусі» сумленна асвятляла пратэсты. «Дом друку» адмаўляўся друкаваць яе нумары Тады в.а. галоўрэда быў прызначаны Аляксандр Коц — вайсковы карэспандэнт з Масквы, які сёння на поўную «асвятляе» «спецыяльную вайсковую аперацыю».

    Чытайце яшчэ:

    Задачка со звездочкой: свобода слова, права человека или национальная безопасность?

    Беларускія медыйшчыкі ўзялі ўдзел у журналісцкім турніры ў Друскінінкаі

    «Расчаравалася ў працы міжнародных інстытутаў»: як Сабіна Аліева змяніла юрыспрудэнцыю на журналістыку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці