Медыяменеджар Навоша: «У кожнага, хто выказаўся супраць крадзяжу выбараў, будуць адбіраць, што змогуць»
28 верасня 2022
"На маю кватэру ўжо накладзены арышт", — заявіў у пісьмовым каментары @pozirkonline медыяменеджар і сузаснавальнік "Трыбуны" Дзмітрый Навоша, які знаходзіцца за мяжой.
Медыяменеджар Дзмітрый Навоша упэўнены, што «да апошняга дня лукашызму» беларускія ўлады «будуць са знарочыстым чвяканнем жэрці людзей — каб трымаць астатніх у страху і пакоры». Кажа, што вінаватым па выстаўленых абвінавачваннях сябе не лічыць.
«Я жыву поўным жыццём і працую ў вольным свеце, дзе прыгаворы лукашысцкіх судоў нікога не цікавяць», — адзначыў Навоша.
Ён разлічвае у выпадку страты беларускага грамадзянства на дапамогу цывілізаваных краінаў, кватэру на радзіме «шкада, але яна вернецца разам з вяртаннем у Беларусь свабоды».
Чытайце яшчэ:
«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус»
Трымаюцца бадзёра, не губляюць надзеі: сабралі навіны ад калег-палітвязняў
Гомельскага журналіста і краязнаўца Яўгена Меркіса перавялі ў СІЗА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Анджэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы
01.08.2024
Журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак і чакае харчовую перадачу
14.11.2023
Апеляцыйны суд у Бялградзе выслухаў бакі ў справе Андрэя Гнёта. Рашэнне будзе прынятае цягам 30 дзён
27.08.2024
Сёння за кратамі сустракае свой Дзень народзінаў беларуская экспертка, палітолаг Валерыя Касцюгова. Ёй спаўняецца 56 гадоў
30.12.2023