• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    NYT: Супрацоўнікі ФСБ называюць дзяржаўных прапагандыстаў «калегамі»

    Супрацоўнікі расійскага дзяржаўнага холдынга ВГТРК транслявалі ў эфіры тэлеканалаў відэазапісы і іншую інфармацыю, якую ім перадавалі, часцяком ананімна, прадстаўнікі ФСБ і Міністэрства абароны РФ. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле газеты The New York Times, журналісты якой вывучылі перапіску супрацоўнікаў ВГТРК, рассакрэчаную хакерамі.

    У сакавіку група DDoSe­crets апублікавала 900 тысяч электронных лістоў супрацоўнікаў ВГТРК. Журналісты NYT прааналізавалі ўсю базу звестак і выявілі 750 гігабайт файлаў, звязаных з падрыхтоўкай да вайны ва Украіне і яе раннім этапам у перыяд са студзеня па сакавік 2022 года.

    Журналісты верыфікавалі сапраўднасць файлаў, а таксама вызначылі, што тэмы, якія абмяркоўвалі ў лістах, пасля сапраўды з’яўляліся ў эфіры.

    Паводле матэрыялаў, якія вывучыла газета, дзяржаўныя прапагандысты пры асвятленні падзей, якія выклікалі міжнародны рэзананс, кіраваліся непасрэднымі інструкцыямі ФСБ і Міністэрства абароны Расіі. 

    У першы дзень паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — 24 лютага — супрацоўнікі ФСБ накіравалі ў дзяржаўныя СМІ ліст, у якім назвалі адрасатаў «калегамі».

    У лісце, у прыватнасці, гаварылася, што ўкраінскія вайскоўцы кідаюць свае пасады.

    У сакавіку ФСБ паведаміла рэспандэнтам у дзяржаўным медыяхолдынгу, што на полі бою загінулі двое ўкраінскіх афіцэраў, якія, па заяве расійскай спецслужбы, нібыта забівалі мірных жыхароў і былі тэрарыстамі. ВГТРК прасілі даць гэтую інфармацыю, не згадваючы ФСБ, што супрацоўнікі холдынга і зрабілі.

    У сакавіку, паводле звестак NYT, расійскія вайскоўцы ў лісце з пазнакай «Важна!» даслалі відэа з украінскай бежанкай. Жанчына на запісе заявіла, што драмтэатр у Марыупалі, у якім знаходзіліся мірныя грамадзяне, узарвалі ўкраінскія нацыяналісты, а не разбамбілі расійскія вайскоўцы. «Калі ласка, выкарыстоўвайце ў матэрыялах», — гаварылася ў лісце.

    Чытайце яшчэ: 

    Памёр віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі

    Журналіст Дзмітрый Семчанка з‑за кратаў: «Прыемна ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў працягвае патрабаваць вызвалення Ларысы Шчыраковай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці