Дачцэ Дар’і і Ігара Лосікаў сёння споўнілася 4 гады. Павіншуйце бацькоў са святам!
Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.
Дар’ю абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году. Яе справа ўжо перададзена ў суд. Ігар утрымліваецца за кратамі ўжо 30 месяцаў.
Сёння іх дачка Паўлінка адзначае Дзень народзінаў без бацькоў.
Заклікаем павіншаваць Лосікаў лістамі і тэлеграмамі, а Дар’ю яшчэ можна падтрымаць і грашовымі пераводамі.
Адрас для віншаванняў Дар’і: СІЗА‑7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар’і Аляксандраўне Лосік
Адрас для віншаванняў Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
Напісаць анлайн