• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнцкая газета піярыць пуцінскага “кувалдыста” Прыгожына

    Падобна, што газета “СБ. Беларусь сегодня” (былая “Советская Белоруссия”) у сваёй інфармацыйнай палітыцы цалкам злілася з расійскай прапагандай. У іншым выпадку як расцаніць апублікаваны на YouTube-канале медыя відэасюжэт пра “навагодні падарунак” ад набліжанага да Крамля баевіка Прыгожына. 

    “Евгений Пригожин подарил кувалду бойцам «Группы Вагнера»”, –інфармуе сваіх чытачоў/гледачоў орган прэзідэнцкай адміністрацыі, размяшчаючы пад уласным лэйблам ролік з сумна вядомым персанажам у бліжэйшым атачэнні расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

    “Прыгожын наведаў асноўную базу «Групы Вагнера» ў Краснадарскім краі, куды прывёз “легендарную” баявую зброю «музыкантаў» ад знакамітых молькінскіх майстроў”, – гаворыцца ў падводцы да сюжэта.

    Праўладнае выданне не канкрэтызуе, чым менавіта вядомыя тыя “майстры”, але расійскім журналістам вядома, што акурат на палігоне ў расійскім Молькіне паміж Краснадарам і Гарачым Ключом трэніруюцца наёмнікі прыватных ваенных кампаній перад адпраўкай на ўсход Украіны, Сірыю і ў краіны Афрыкі, а сама база лічыцца палявой штаб-кватэрай так званай “ЧВК Вагнера” на чале са згаданым Прыгожыным.

    Іерархія ў кампаніі “Вагнер” нагадвае стыль падпарадкавання на зоне, дзе шмат гадоў  па крымінальных артыкулах правёў Яўген Прыгожын, а самасуд над “здраднікамі і ўхілістамі” стаў ледзь не візытоўкай ваенізаванага падраздзялення. Прычым у якасці зброі расправы чыясьці вычварэнская фантазія абрала кувалду. Менавіта яе “навагодне-падарункавы” фармат, як вынікае з сюжэта “СБ. Беларусь сегодня”, і прэзентаваў падначаленым галоўны “вагнеравец”.

    “Вось прывёз вам новую распрацоўку ўзбраення, трэба падумаць наконт навучання, каб увесь асабісты склад умеў ёй працаваць, – паляпваючы па скрынцы, цынічна жартуе Прыгожын у размове з “інструктарамі”. – Самі спачатку вывучыце, адпрацуеце, разбярэцеся з тэхнікай прымянення, іншымі нюансамі… Перадаю пакуль у адзіным экзэмпляры (на ўдарнай частцы над выявай узброенага наёмніка выбіты надпіс “С новым годом-2023”, – заўвага), далей будзе больш”.

    “ЧВК Вагнера” — неафіцыйнае ўзброенае фармаванне, існаванне якога не прапісана ніводным заканадаўствам, у тым ліку расійскім. Адзінай міжвольнай “легалізацыяй” стала ўключэнне групоўкі ў санкцыйныя спісы ЗША і Еўрасаюза за ўмяшанне ў справы іншых краін, а таксама негуманныя метады баявых дзеянняў на Данбасе, у Сірыі, ЦАР, Лівіі, Малі і несанкцыянаваную прысутнасць у Венесуэле, Мазамбіку, Судане, на Мадагаскары.  

    Пакінулі “вагнераўцы” свой след і ў Беларусі. Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года група “Альфа” Камітэта дзяржбяспекі, згодна з паведамленнямі афіцыйных СМІ, “затрымала 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера”, якія падазраваліся ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў. Праўда, пры гэтым афіцыйны Мінск пакінуў без увагі просьбу Кіева перадаць “злачынцаў” пад трыбунал, а неўзабаве пасля ўмяшання Пуціна усіх вярнулі назад у Расію. 

    Хоць фармальна “ЧВК Вагнер” лічыцца прыватнай кампаніяй, але, як вынікае з журналісцкіх расследванняў, насамрэч створана і дзейнічае пры Галоўным разведвальным упраўленні Генеральнага штаба расійскай арміі. Ідэйны лідар і заснавальнік фармавання Яўген Прыгожын — набліжаны да Уладзіміра Пуціна прадпрымальнік са сферы піцерскага общепита (адсюль і мянушка “кухар”), які дзякуючы свайму статусу не толькі стаў мільярдэрам, але і адыгрывае асаблівую ролю ў вайне ва Украіне

    Пасля таго, як рэгулярная армія прадэманстравала надзвычай нізкую баяздольнасць і матывацыю, Прыгожын зрабіў стаўку на вярбоўку зняволеных у турмах, а наёмнікаў стымулюе абяцаннямі амністыі і высокімі заробкамі.

    Чытайце яшчэ: 

    «Просіць падручнікі, значыць, мае пляны на будучыню». Навіны былых гомельскіх журналістаў, якія трапілі за краты

    Новыя метады пераследу ў 2022 годзе нязгодных з рэжымам Лукашэнкі

    Паўлюк Быкоўскі: «Дзяржаўныя СМІ стараюцца не заўважаць прысутнасць расійскіх ваенных у Беларусі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці