Журналісты тэлеканала Freedom трапілі пад абстрэл на ўскраіне Бахмута
9 студзеня 2023
У гэту суботу, 7 студзеня, здымачная група тэлеканала Freedom трапіла пад абстрэл расейскіх войскаў на ўскраіне Бахмута Данецкай вобласці. Адпаведнае відэа журналісты апублікавалі на YouTube.
«Прылёт быў прыкладна за сто мэтраў ад машыны. Аскепкі ад варожых расійскіх снарадаў пашкодзілі акно. Машыну не маглі завесці каля дзвюх гадзін, бо выбуховая вібрацыя спрацавала сігналізацыяй», — распавялі журналісты тэлеканала.
Па словах карэспандэнтаў, на дапамогу ім прыбылі ўкраінскія вайскоўцы, якія разблакавалі аўтамабіль.
Нагадаем, жудасныя кадры атакі рускіх вайскоўцаў на Данбас трапілі ў прамы эфір французскага тэлебачання. Таксама аскепкава паранены на фронце ва Украіне журналіст нямецкага выдання Bild Б’ёрн Штрыцэль.
Чытайце яшчэ:
У Мінску пачаўся суд па справе TUT.BY
Слонімскі журналіст і літаратуразнавец Сяргей Чыгрын выйшаў на волю пасля арышту
Правительство ФРГ требует освободить Алеся Беляцкого и 1400 политзаключенных в Беларуси
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Іране журналістцы Наргіз Мохаммадзі могуць падоўжыць 35-гадовы тэрмін зняволення. Пачалася міжнародная кампанія ў яе абарону
14.06.2024
Украінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне
10.10.2024
Краіны Балтыі накрыла хваля прапаганды з Калінінграда
14.08.2024
Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам
05.02.2024