• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Шмат гадоў працаваў у нелегальнай арганізацыі”, – прапагандысты з “закрытага суда” над журналістам Андрэем Пачобутам

    Абласны суд Гродна ў закрытым рэжыме працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня, журналіста Андрэя Пачобута. Пры гэтым пракуратура не пярэчыць, каб на працэсе прысутнічалі супрацоўнікі дзяржаўнага СМІ. 

    Дзяржаўнае агенцтва БелТА інфармуе пра ход судовага пасяджэння з удзелам Андрэя Пачобута, якое, падкрэслівае рэсурс, Гродзенскі абласны суд вырашыў праводзіць у “закрытым рэжыме”.

    Карэспандэнт афіцыйнага СМІ з месца паведамляе, што 25 студзеня пачалі дапытваць сведак. Хто выступае ў гэтай якасці, наўмысна не раскрываецца ў “мэтах захавання таямніцы следства”. 

    “Андрэй Пачобут шмат гадоў працаваў у нелегальнай арганізацыі, якая нібыта аб’ядноўвае палякаў у Беларусі. Даказана, што фігурант справы збіраў інфармацыю ў інтарэсах замежных арганізацый. Ён таксама заклікаў да санкцый у дачыненні да Беларусі, садзейнічаў гераізацыі Арміі Краёвай. За гэта яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі”, — “нагадвае” сваім спажыўцам дзяржаўнае інфармагенцтва. 

    Пасля неаднаразовых адтэрміновак суд над журналістам і грамадзскім актывістам пачаўся 16 студзеня. На працэс прызначаны суддзя Дзмітрый Бубенчык. Вядома, што палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён адмовіўся.

    Ён праходзіць фігурантам двух крымінальных спраў: “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” (арт. 361 КК) і “распальванне варожасці ці варажнечы” (арт. 130 КК). Летась 4 кастрычніка Камітэт дзяржбяспекі дадаў журналіста ў спіс асобаў, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

    Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай меншасці, дома адбыўся шматгадзінны ператрус. З таго часу ён за кратамі: спачатку ў следчай турме Жодзіна, пасля — у СІЗА №1 Мінска, нарэшце ад верасня 2022-га — у СІЗА Гродна. Праваабаронцы прызналі арыштанта палітычным вязнем.

    Бок абвінавачання сцвярджае, што журналіст у медыях называў “агрэсіяй” напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе, ухваляў дзейнасць камандзіраў антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне, “нагнятаў жарсці” адносна пераследу польскай меншасці ў Беларусі, а таксама з сімпатыяй асвятляў у польскіх выданнях беларускія пратэсты-2020.

    Для Андрэя Пачобута гэта ўжо не першы досвед сутыкнення з судовай сістэмай. У красавіку 2011 года на яго завялі дзве крымінальныя справы — арт. 368 (“Абраза прэзідэнта”) і арт. 367 (“Паклёп на прэзідэнта”).

    Тады Андрэй Пачобут 2 месяцы правёў у СІЗА, пасля чаго яго асудзілі да 3 гадоў з адтэрміноўкай. Праўда, неўзабаве завялі яшчэ адну крымінальную справу — ізноў за “абразу Лукашэнкі”, але яна так і не дайшла да суда і была спыненая за адсутнасцю складу злачынства.

    Згаданыя артыкулы беларускія праваабаронцы даўно заклікаюць “дэкрыміналізаваць”, скасаваўшы адказнасць за крытычныя выказванні на адрас першай асобы дзяржавы. Аднак практыка сведчыць, што апошнім часам любыя публічныя заявы на адрас вышэйшага кіраўніцтва, або нават іх ухваленне ў выглядзе лайкаў пад іншымі допісамі аўтаматычна цягнуць за сабой рэпрэсіўныя захады з рэальнымі тэрмінамі зняволення.

    Чытайце яшчэ: 

    У Гомелі адцэнзуравалі муралы: з іх знік лагатып вядомага партала

    У падтрымку зняволенага журналіста-юбіляра Андрэя Аляксандрава BYSOL разыграе арыгінальную футболку “Ліверпуля”

    Журналіст Павел Падабед не выйшаў на волю пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці