З Беларускай службы Радыё Свабода сыходзіць дырэктар, які ўзначальваў яе 25 гадоў
Сёння стала вядома, што дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук завяршае працу ў кампаніі. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода".
Як зазначыў у развітальным слове Аляксандр Лукашук, у эфіры «Радыё Свабода» ён працаваў тры дзесяцігоддзі.
«Апошнія 25 гадоў я меў гонар узначальваць Беларускую службу Радыё Свабода, і разам са сваімі таленавітымі калегамі, з вашым удзелам спрыяць пашырэнню свабоды ў Беларусі. Мая праца на Радыё падыходзіць да канца. У ёй былі балючыя страты, заўчасныя смерці калег, гвалт, разгром бюро, арышты, турэмныя тэрміны для нашых адважных журналістаў і іх блізкіх, якія і цяпер знаходзяцца за кратамі. Было шмат радасці ад вашай ацэнкі нашай працы, вашай падтрымкі і любові да Свабоды», — пазначыў спадар Лукашук.
Зараз Аляксандр Лукашук рыхтуе кнігу ўспамінаў пра сваю працу на «Свабодзе», куды ўвойдуць успаміны і асабістыя ўспаміны.
Чытайце яшчэ:
“Зараз ёсць імкненне і жаданне. Больш нічога”. Гутарка з блогерам Аляксандрам Кабанавым
Журналіста Паўла Падабеда пасля 15-суткавага арышта перавялі на «Валадарку»
Гродзенская актрыса Наталля Лявонава: «Сярод тых беларусаў, хто з’ехаў, цяпер вельмі вялікі запыт на ўсё, што звязана з тэатрам»