• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызналі «экстрэмісцкім» нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку

    "Свабода" была папулярным недзяржаўным выданнем, - піша Euroradio

    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» нумар незалежнай газеты «Свабода» ад 17 кастрычніка 1997 года. Адпаведнае рашэнне 21 лютага прыняў суд Мінскага раёна. Якія менавіта прэтэнзіі да нумару, невядома. Магчыма, нейкую крамолу пабачылі ў артыкуле «Імпічмент: другая спроба», прысвечаны сходу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі і выступу на ім Віктара Ганчара«Лукашэнка супрацьзаконна падпарадкаваў сабе Цэнтральную выбарчую камісію і сваімі ўказамі, насуперак закону, змяніў парадак правядзення выбараў», — гаварыў ён. Вярхоўны Савет прыняў заяву пра «наяўнасць у дзеяннях Лукашэнкі прыкметаў злачынства» і прызнаў «немагчымым выкананне Лукашэнкам абавязкаў прэзідэнта Беларусі», пісала выданне.

    Тым жа рашэннем у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі і нумар газеты «ZA VOLU» за сакавік-красавік 1995 года, якую выдавала Беларуская партыя свабоды

    БАЖ ладзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Чытайце яшчэ:

    Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    IFJ прыпыніла працу Расійскага саюза журналістаў з‑за вайны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці