• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Газету «Інфа-Кур’ер» ад сёння зноў можа набыць у шапіках «Белсаюздруку»

    Пра гэта чытачам паведаміла сама рэдакцыя слуцкага незалежнага выдання.  

    «Дарагія чытачы, мы працягваем працаваць для вас. Дзякуй, што вы з намі!  У чацвер, 16 сакавіка, так шмат людзей пісалі на старонкі «Кур’ера» ў сацсетках, пыталіся, дзе можна купіць свежы нумар! Гэта вар’яцка прыемна, дзякуй вам. Сёння, 17 сакавіка, газеты ўжо можна набыць у кіёсках «Белсаюздруку», — звярнулася да чытачоў рэдакцыя. 

    Нагадаем, 15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі ўсю асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб неразгалошванні. На наступны дзень наклад газеты адмаўляліся прымаць крамы «Белсаюздруку». Галоўны рэдактар і ўладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі змешчаныя ў мясцовы ІЧУ.

    Чытайце яшчэ:

    «Без нацыянальнага прымірэння нам не захаваць незалежнасці Беларусі». Адкрыты ліст Іосіфа Сярэдзіча

    Бывшая команда TUT.by прокомментировала фильм БТ

    Пракурор запатрабаваў тры гады зняволення для журналіста Генадзя Мажэйкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці