• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ілан Маск: Нейрасеткі пагражаюць чалавечаму грамадству

    Ілан Маск заявіў, што рашэнні пра шлях цывілізацыі і штучны інтэлект не павінны прымацца лідарамі тэхналагічнай галіны, якіх ніхто не выбіраў.

    Самы заможны прадпрымальнік свету па версіі часопіса «Forbes» Ілан Маск разам з групай тэхналагічных экспертаў заклікаў прыпыніць навучанне новых сістэм штучнага інтэлекту з‑за магчымай пагрозы, якія гэтыя мадэлі могуць несці грамадству.

    Ліст Ілана Маска апублікавала фундаваная ім амерыканская некамерцыйная арганізацыя «Future of Life Insti­tute», яго падпісалі больш за тысячу чалавек.

    У тэксце сцвярджаецца, што сістэмы штучнага інтэлекту могуць змяніць развіццё чалавецтва і таму павінны кіравацца з суразмернымі іх маштабу ўвагай і рэсурсамі.
    

    «Магутныя сістэмы штучнага інтэлекту варта распрацоўваць толькі тады, калі мы ўпэўнены, што эфекты ад іх працы будуць станоўчымі, а рызыкі кіраванымі», — гаворыцца ў тэксце.

     

    Аўтары адзначаюць, што сучасныя сістэмы штучнага інтэлекту здольны канкурыраваць з чалавекам у вырашэнні шырокага спектра задач, таму чалавецтва павінна вырашыць, ці мусяць быць цалкам аўтаматызаваны рабочыя працэсы, ці павінны людзі рызыкаваць «стратай кантролю над цывілізацыяй» і ці трэба распрацоўваць сістэмы, якія будуць разумнейшымі за саміх людзей і могуць зрабіць чалавека «безнадзейна састарэлым».

    У звароце гаворыцца, што такія рашэнні не павінны давярацца лідарам тэхналагічнай галіны, якіх ніхто не выбіраў.

    Падпісанты прапануюць на паўгода прыпыніць распрацоўку любых сістэм штучнага інтэлекту, больш магутных, чым мадэль GPT‑4, якая ўжо выйшла для карыстання ў публічнай прасторы і была распрацавана кампаніяй «Ope­nAI».

    Сярод падпісантаў тэксту ліста ёсць вядомыя навукоўцы ў галіне штучнага інтэлекту, канадзец Ёшуа Бенжыа і брытанец Сцюарт Расэл. Акрамя таго, там ёсць распрацоўшчыкі сістэм штучнага інтэлекту, якія канкурыруюць з прадуктамі «Ope­nAI». Сам Маск быў сузаснавальнікам гэтай кампаніі, але пакінуў яе ў 2018 годзе, а пазней прадаў акцыі, якія належалі яму.

    Паводле ВВС, www.ekhokavkaza.com

    Чытайце яшчэ:

    Праваабаронцу Насту Лойку, верагодна, пачнуць судзіць у траўні

    «Хэйт-камэнты ў мой бок гучаць гэтак жа, як на Акрэсьціна ад сілавікоў». Размова з блогерамі Лізай Ветравай і Мікітам Бялевічам

    Появилось руководство по фандрейзингу от MediaDev

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці