«РИА Новости» стала ўсурʼёз браць каментарыі ў чат-бота ChatGPT. Той назваў іх навіны фэйкам
«РИА Новости» публікуюць навіны, звяртаючыся па каментарыі да нейрасеткі ChatGPT. Яна пракаментавала іх навіны пра свае каментарыі, - піша "Наша Ніва".
У апошні час расійскае інфармацыйнае агенцтва рэгулярна публікуе навіны з меркаваннем нейрасеткі з той ці іншай нагоды.
Напрыклад, яны апублікавалі тэкст з назвай «Чат-бот ChatGPT даў інтэрв’ю «РИА Новости» аб расійскай і сусветнай эканоміцы». У тэксце нейрасетка ўказала на сваю няздольнасць даваць дакладныя прагнозы і дадала, што вучылася на інфармацыі, атрыманай да восені 2021 года. Але гэта не перашкодзіла агенцтву апублікаваць «прагнозы».
Гучнай навіною інфармацыйнага агенцтва стала «аналітыка» ад нейрасеткі пра падзеі вакол Кіева-Пячэрскай лаўры.
«Чат-бот са штучным інтэлектам ChatGPT мяркуе, што ўлады ў Кіеве не могуць самастойна скасаваць дамову паміж кананічнай УПЦ і дзяржавай аб выкарыстанні Кіева-Пячэрскай лаўры», — паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на «саюз праваслаўных журналістаў».
Тое, што забаўляльны па сутнасці кантэнт стаў часткай стужкі паведамленняў інфармацыйнага агенцтва, выклікала саркастычную рэакцыю ў сацсетках.
«Ход, вядома, талковы. Па змястоўнасці каментарыі чат-бота нічым не саступаюць графаманшчыне Д. Мядзведзева або М. Захаравай (якія маюць такі ж уплыў на прыняцце рашэнняў у краіне, як і ChatGPT)», — напісаў журналіст Ілля Шапелін.
А паблік «Лентач» узяў каментарый у ChatGPT з нагоды каментарыя нейрасеткі «праваслаўным журналістам», які апублікавала «РИА Новости». «Лентач» спытаў, ці даваў чат-бот гэты каментарый.
«Я — штучны інтэлект і не магу даваць каментарыі на гэтую тэму ці нейкую іншую.
Аднак, я магу сказаць, што перад тым, як прымаць якую-небудзь навіну за факт, важна правяраць яе дакладнасць, крыніцы і пацверджанні. У гэтым выпадку, гэта можна назваць фэйкам», — адказаў ChatGPT.
Чытайце яшчэ:
«Чарговая спроба адарваць ад аўдыторыі». Чаму на асабістыя старонкі журналістаў у сацсетках сталі чапляць экстрэмісцкі цэтлік?
Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар
Ситуация продолжает ухудшаться. Госдепартамент США оценил состояние свободы слова в Беларуси