• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пазбавілі спатканняў, зменшылі атаварку, абмежавалі ліставанне. «Падарункі» Кастусёву ад адміністрацыі ПК №22

    Адзін з найбольш дасведчаных дэмакратычных палітыкаў, грамадскі актывіст і публіцыст Рыгор Кастусёў 17 красавіка адзначае 66-гадовы дзень нараджэння — ужо другі запар за кратамі. Сябры расказалі пра фізічны і маральны стан палітвязня, асуджанага на 10 гадоў нібыта за «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».   

    Летась у снежні Рыгора Кастусёва этапавалі ў папраўчую калонію № 22 Івацэвічаў, хоць сам ён хадайнічаў перад Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС, каб адбываць прысуджаны тэрмін на малой радзіме – у Шклове ці Магілёве. Гуманізму ў ведамстве чакана не праявілі.  

    Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове ў  межах крымінальнай справы паводле арт. 357 – «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Паралельна ў Маскве ды іншых месцах арыштавалі астатніх «змоўшчыкаў» – Аляксандра Фядуту, Юрыя Зянковіча, Дзяніса Краўчука, Вольгу Галубовіч. Праваабаронцы прызналі ўсіх палітычнымі вязнямі.  

    Больш за год абвінавачаных трымалі ў следчых ізалятарах ГУУС Мінгарвыканкама і Камітэта дзяржбяспекі, а летась у чэрвені Генпракуратура паведаміла, што рэзанансную справу накіравалі ў суд. 

    Разгляд пачаўся 29 ліпеня ў Мінскім раённым судзе, яшчэ праз месяц дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для Рыгора Кастусёва 12 гадоў зняволення. У выніку суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў палітыка вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Вярхоўны суд пакінуў прысуд Рыгору Кастусёву ды іншым фігурантам у сіле. Сам палітык сваёй віны ў інкрымінаваных «злачынствах» не прызнаў.

    У канцы мінулага года Міністэрства ўнутраных спраў дадало ягонае прозвішча ў так званы пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і  асоб без грамадзянства, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».

    Яшчэ ў СІЗА ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у прыватнасці, выявілася анкалагічнае захворванне. Настойлівыя звароты  адвакатаў з просьбай забяспечыць належнае медыцынскае абследаванне зняволенага плёну не маюць дагэтуль. 

    Як стала вядома ад сяброў Рыгора Кастусёва, з улікам «цяжкасці крымінальнага артыкула» падрабязнасці існавання за калючым дротам калоніі ў Івацэвічах пакрытыя таямніцай. 

    З незразумелых прычын палітвязня пазбавілі спатканняў са сваякамі — апошняе здарылася ў СІЗА КДБ адразу пасля суда. Акрамя таго, яму істотна зменшылі суму атаваркі ў мясцовай краме — зрэшты, гэта ўжо збольшага тэндэнцыя, бо пра тое ж наракаюць і іншыя «палітычныя».

    Калі з ізалятараў лісты да жонкі даходзілі без моцных затрымак, то цяпер з гэтым вялікія праблемы. Няма дакладных звестак адносна таго, ці не намагаюцца яго прыцягваць да лагерных работ — асабліва з улікам пенсійнага ўзросту і медыцынскіх абмежаванняў.  

    Гэтак жа няма пэўнасці адносна актуальнага фізічнага стану вязня. Нібыта ўжо з калоніі павінны былі адправіць на абследаванне ў лякарню, аднак, як вынікае з папярэдніх спробаў, вынікі агляду адміністрацыя папраўчай установы нікому не паведамляе, а рэкамендацыі цывільных лекараў збольшага ігнаруюцца.

    Рыгор Кастусёў — зямляк Аляксандра Лукашэнкі, абодва выпускнікі  Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У свой час іх шляхі перакрыжоўваліся спачатку на пасадах кіраўнікоў саўгасаў, а пасля і ў бытнасць Рыгора Кастусёва дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

    Аднак ідэйна яны заўсёды былі прынцыпова на розных ідэалагічных платформах. У 1989 годзе Рыгор Кастусёў далучыўся да Беларускага народнага фронта.

    На прэзідэнцкіх выбарах-2010 Рыгор Кастусёў быў кандыдатам на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ад Партыі БНФ. Тады разам з іншымі прэтэндэнтамі яго затрымалі, але крымінальнага пераследу пазбег.   

    Пазней быў абраны кіраўніком партыйнай арганізацыі, якая на хвалі татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці пасля драматычных падзей 2020 года ўлады ліквідавалі.

    Цяперашні 10-гадовы тэрмін зняволення Рыгора Кастусёва аднапартыйцы параўноўваюць з «пажыццём прысудам», маючы на ўвазе перадусім наяўныя праблемы са здароўем і паважаны ўзрост.

    Рыгор Кастусёў друкаваўся з палітычнай аналітыкай у незалежнай прэсе, быў сябрам БАЖ.  

    Чытайце яшчэ:

    Дзянісу Івашыну даходзяць толькі заказныя лісты

    «Знайсьці адваката для палітвязьня амаль нерэальна». Юрыст камэнтуе «зьнікненьне» вядомых палітычных зьняволеных

    Пракуратура Брэсцкай вобласці працягвае шукаць экстрэмізм у інфармацыйных матэрыялах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці