• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналіста з Гомля Анатоля Гатоўчыца адбыўся ператрус

    Пра ператрус у сваёй кватэры гомельскі журналіст Анатоль Гатоўчыц паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook». Журналіст на волі, піша "Белсат".

    «Ачольваў 21 год прафесійную арганізацыю, якую цяпер і назваць нельга без наступстваў. А сёння ўвечары вярнуўся дахаты пасля дзвюхгадзіннай адсутнасці і наводжу парадак», – напісаў Анатоль Гатоўчыц.

    Гомелец падзяліўся таксама фотаздымкамі вэрхалу, учыненым у кватэры пасля візіту супрацоўнікаў МУС. Імаверна, што «дзвюхгадзінная адсутнасць» – гэта час, які журналіст правёў на допыце.

    «Я за парадак, а не за тэрарызм! Ёсць рэчы, якія я катэгарычна не прымаю. Можна нават сказаць, адназначна ненавіджу. Прыкладам, тэрарызм, які нясе смерць і пакуты людзям. Да таго ж яшчэ і разбурэнні, пажары, галечу, слёзы, сіроцтва. Як грамадзянін і журналіст я супраць гэтага, я пратэстую», – напісаў Гатоўчыц.

    Журналіст піша, што служыў у войску, быў афіцэрам запасу («вучылі страляць пераважна з танкаў»).

    «Калі каму-небудзь з таемнымі намерамі ці дзеля выслужвання надумалася на гэтай падставе прывязаць мяне асабіста да бязлітасна жорсткага гвалту, то не трэба, панове», – напісаў Гатоўчыц, адзначыўшы, што «паўстагоддзя жыцця прысвяціў журналістыцы», а цяпер піша кніжку.

    Паводле радыё «Свабода», з пачатку 2020 года гэта ўжо чацвёрты ператрус у кватэры Анатоля Гатоўчыца. Ён больш за 20 гадоў узначальваў гомельскую абласную арганізацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якую ў жніўні 2021 года зліквідавалі, а ў сакавіку 2023-га прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці