• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цяпер Стывен Кінг — адзін з аўтараў выдавецтва «Янушкевіч»

    Выдавецтва "Янушкевіч" заключыла кантракт са Стывенам Кінгам, пра гэта выдавецтва паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках, піша "Новы час".

    Стывен Кінг забараніў выдаваць свае кнігі ў Расіі — гэта быў яго адказ на напад на Украіну. Але беларусы змогуць чытаць яго творы.

    “Цяпер сусветна вядомы пісьменнік — наш аўтар, — піша гісторык, дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч. — Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важнае таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расіі. Гэта быў ягоны цвёрды адказ на ўварванне ў Украіну”.

    Першую кнігу Стывена Кінга выдавецтва «Янушкевіч» плануе выдаць ужо ў гэтым годзе.

    “Што гэта будзе? Прыходзьце на кніжную выставу ў Беластоку ў пятніцу , суботу і нядзелю — і даведайцеся першымі наўпрост ад мяне”, — прапануе дырэктар «Янушкевіча».

    “Увогуле, усе гэтыя рэчы магчымыя дзякуючы чытачам, якія купляюць кнігі, данацяць на дзейнасць выдавецтва (як тут не згадаць Магістрат Кнігаўка), СМІ, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра новыя падзеі на кволым беларускім выдавецкім рынку, калегам і паплечнікам, якія робяць 90% справы. Дзякуй усім вялікі!

    Прыходзьце на гарадскі стадыён у Беластоку. Будуць сустрэчы з Уладзімірам Арловым і Алесем Кудрыцкім, ажно шэсць навінак-прэм’ер ад розных выдавецтваў (падумайце толькі, новыя кнігі Насты Кудасавай і Валера Гапеева!) сапраўды вялікі асартымент выданняў з Беларусі і іншых краін”, — запрашае Андрэй Янушкевіч.

    Чытайце яшчэ:

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Браты Сяргей і Аляксандр Сацукі адзначаюць юбілей. Першы — у калоніі, другі — у эміграцыі

    Зноў змаглі выйсці 25 мясцовых выданняў на прыфрантавой і дэакупаванай тэрыторыі Украіны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці